Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Певица Мерием Герасименко рассказала в Instagram, что ее избил муж. Судя по всему, не первый раз: она показала старые фото повреждений
  2. «Люди не могут из-за такого безобразия найти работу». В TikTok обратились к Лукашенко из-за «боли», которую поймут многие беларусы
  3. Эксперты пояснили, чего Россия пытается добиться широкомасштабными ударами беспилотниками и ракетами по Украине
  4. Жителю Беларуси выставили подоходный налог почти в 3 млн рублей. Какой у него тогда был доход?
  5. Власти ввели налоговое новшество — некоторым беларусам придется раскошелиться
  6. «Мне людзі пішуць кожны дзень». Лукашэнка «адчуў», што пасля выбараў ва ўрадзе «пачаліся свавольствы»
  7. Ён прымусіў усіх гуляць у яго гульню — і выйграў. Гісторыя самага вядомага і таямнічага серыйнага забойцы Амерыкі
  8. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму
  9. «Я никому ничего не обещал». Тихановский объяснил, почему не выполнил просьбу Лукашенко, переданную через американцев
  10. Самы танны даляр за год: ці будуць далей зніжацца курсы? Прагноз па валютах
  11. Со стороны России исходит угроза для валютного рынка Беларуси. Как это может отразиться на нацвалюте
Читать по-русски


/

Экс-палітзняволенай Ганны Кандраценка не стала 5 лютага 2025 года. Жанчына памерла ад анкалагічнага захворвання, якое дыягнаставалі ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Яна была вызвалена 20 чэрвеня 2024 года. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Анна Кондратенко. Фото: spring96.org
Ганна Кандраценка. Фота: spring96.org

Інфармацыю пра смерць Кандраценка пацвердзілі ў Вайнілаўскім сельскім выканкаме (Чавускі раён). Там жа, на малой радзіме, Ганну і пахавалі.

Вядома, што ў Ганны засталася адзінокая маці-пенсіянерка. Па словах вяскоўцаў, пасля смерці дачкі яна вядзе «пустэльніцкі лад жыцця».

Менавіта за яе найперш перажывала Ганна, калі яе арыштавалі ў маі 2022 года адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369-м (абраза прадстаўніка ўлады), 368-м (абраза Лукашэнкі) і 391-м (абраза суддзі). Жанчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-каналах.

«Яшчэ ў СІЗА дзяўчаты, што ішлі па наркотыках, вельмі шкадавалі яе. Яна моцна плакала пасля прысуду, спадзявалася на хімію, бо маці хворая», — распавяла адна з экс-палітзняволеных, якая знаходзілася адначасова з Ганнай у магілёўскім СІЗА.

12 ліпеня 2022 года суддзя Наталля Панасенка прысудзіла Ганне Кандраценка тры гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (каля 3200 рублёў). Пасля яе накіравалі ў калонію № 4 у Гомелі. Як нам распавялі экс-палітзняволеныя, там яна трапіла ў атрад № 16 і трымалася асобна ад астатніх, «была сама па сабе».

«Я яе запомніла ў сіняй целагрэйцы, у шапцы цёмна-сіняга колеру. Яна была вельмі худая, з доўгімі нагамі, прыгожая, з мілым тварам», — згадвае Антаніна Канавалава.

Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў, Ганна не атрымлівала. «Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна».

Праз працу з сінтэпонам на швейнай вытворчасці ў Ганны пачаў прагрэсаваць псарыяз, фізічна ёй было з кожным днём горш.

«У калоніі ў Ганны дыягнаставалі рак шыйкі маткі. Яе вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель», — распавяла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. Няглядзечы на цяжкую хваробу, Кандраценка не вызвалілі датэрмінова.

Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі паводле артыкула 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Па інфармацыі праекта Dissidentby, новая справа была звязаная з яшчэ адным каментаром, пакінутым у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС Андрэя Баграёнка. Суддзя Вольга Краўчанка прысудзіла Ганне год пазбаўлення волі і 50 базавых велічынь штрафу, але новы тэрмін быў паглынуты ранейшым, больш строгім.

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе Ганна прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.