Знойдзеная загінулай 25-гадовая Анастасія Кабак, якую шукалі з 7 траўня, паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Анастасію Кабак шукалі з пачатку траўня, яна была заўважаная ў раёне вуліцы Брэсцккай у Мінску. Але на сувязь не выходзіла.
Як паведамлялася, у зніклай былі праблемы са здароўем, яна мела патрэбу ў рэгулярным прыёме медыкаментаў.
«Цела дзяўчыны знойдзенае ў вадаёме. Для высвятлення прычыны і часу смерці праводзіцца судова-медыцынская экспертыза», — паведамілі ў міліцыі.
Нагадаем, 25 траўня ў мінскай рацэ Лошыца недалёка ад згаданай вуліцы Брэсцкай было знойдзенае цела загінулай жанчыны 1999 года нараджэння. Не ўдакладняецца, ці ідзе гаворка пра Анастасію Кабак.