Пазняк напісаў Лукашэнку і Зяленскаму пра абмен беларускіх наймітаў на палітвязняў. Ён прапанаваў два варыянты
14 жнiўня 2023 у 1692005640
«Зеркало»
Апазіцыйны палітык Зянон Пазняк напісаў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку і прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму наконт абмену двух палонных беларусаў, што ваявалі за Расію, на беларускіх палітвязняў. Ён прапанаваў кандыдатаў для такога абмену - актывістку Вольгу Залатар і журналіста Дзяніса Івашына. Тэкст звароту Пазняк апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале.
«Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Аляксандравіч, звяртаюся да вас як да звычайных людзей, не ўжываючы вашых афіцыйных тытулаў, бо рашэнне аб справе, па якой я звяртаюся, мае перш за ўсё маральны характар», - гаворыцца ў лісце Пазняка, датаваным 12 жніўня.
Палітык нагадаў, што беларусы Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ва ўкраінскі палон, нядаўна запісалі відэазварот да Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Яны прапанавалі абмяняць іх на палонных беларускіх добраахвотнікаў, што ваявалі за Украіну, або на палітвязняў.
На думку Пазняка, абмяняць прарасійскіх наймітаў можна было б на дваіх беларускіх палітвязняў. Адна з іх - актывістка і шматдзетная маці Вольга Залатар, якая была адміністратаркай дваровага чата і за гэта асуджаная на чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Другі - журналіст Дзяніс Івашын, якога асудзілі па артыкулах пра ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў і дзяржздраду і прызначылі 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«Звяртаюся наўпрост, абапіраючыся толькі на свой аўтарытэт сярод адданых для Беларусі людзей і не забыты ва Украіне. Такі абмен магчымы. Ён будзе добрым для ўсіх», - дадаў Пазняк.
Чытайце таксама