Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  13. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  15. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


/

У нядзелю, 4 траўня, памерла шматгадовая вядоўца савецкага і беларускага радыё і тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч). Ёй было 79 гадоў.

Екатерина Егорова. Фото: audiobooks.by
Кацярына Ягорава. Фота: audiobooks.by

Кацярына Несцяровіч (пасля замужжа — Ягорава) нарадзілася 21 сакавіка 1946 года ў вёсцы Буі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Выхоўвалася мамай і бабуляй. Пасля заканчэння школы працавала прадавачкай, бухгалтаркай, сакратаркай райвыканкама, лабаранткай у хімічнай лабараторыі, паралельна ўдзельнічаючы ў канцэртах самадзейнасці.

На запрашэнне знакамітага беларускага хормайстра Генадзя Цітовіча, хор якога аднойчы выступіў у Лёзна, пераехала ў Мінск і стала спачатку вядоўцай канцэртаў хору, а потым — яго салісткай. У 1975 годзе на Беларускім тэлебачанні прайшоў конкурс дыктараў, дзе са 150 прэтэндэнтаў выбралі дваіх, сярод іх была і Кацярына. У красавіку 1976 года яна ўпершыню выйшла ў эфір і агучвала навіны больш за 20 гадоў. Таксама яна вяла на тэлебачанні праграму «Запрашаем на вячоркі», прысвечаную фальклору.

Диктор Беларусского телевидения Екатерина Егорова (Нестерович) демонстрирует рекламное объявление по трудоустойству. 1982 год. Фото: Юрий Иванов, facebook.com/MinskPhotoHistoryNews
Дыктарка Беларускага тэлебачання Кацярына Ягорава (Несцяровіч) дэманструе рэкламную абвестку пра працаўладкаванне. 1982 год. Фота: Юрый Іваноў, facebook.com/MinskPhotoHistoryNews
Дикторы Беларусского телевидения Элеонора Давыдовская, Екатерина Егорова (Нестерович), Вера Ропот и Татьяна Матюшенко. Фото: vk.com/gorod_liozno
Дыктаркі Беларускага тэлебачання Элеанора Давыдоўская, Кацярына Ягорава (Несцяровіч), Вера Ропат і Таццяна Мацюшэнка. Фота: vk.com/gorod_liozno

Паралельна з 1989 года Ягорава працавала дыктаркай на Беларускім радыё. Таксама яна была вядоўцай радыёканала «Культура» і канцэртнай залы Белдзяржфілармоніі.

Пасля сыходу з радыё (гэта здарылася ў другой палове нулявых, як мяркуюць сябры вядоўцы, да 2010 года) Ягорава працавала над агучкай аўдыёкніг. Напрыклад, у яе выкананні можна пачуць «Людзей на балоце» Івана Мележа. Таксама яна агучвала творы Янкі Брыля і Алеся Адамовіча.