Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  2. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  5. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  6. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  7. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  8. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  9. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  10. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  11. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  12. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  13. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  17. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  18. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
Читать по-русски


/

Кітайская кампанія апублікавала вакансію, у якой у якасці бонусаў супрацоўнікам прапаноўваліся бясплатнае карыстанне прыбіральняй і ліфтам, а таксама адсутнасць платы за электраэнергію падчас перапрацовак. Прапанова выклікала хвалю кпінаў і крытыкі ў інтэрнэце, піша South China Morning Post.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: StartupStockPhotos, Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: StartupStockPhotos, pixabay.com

Абвестка з’явілася на папулярнай старонцы ў сацсетках Workplace Slackers (амаль 4,4 млн падпісчыкаў). Хоць назва кампаніі і пасада не раскрываюцца, вядома, што вакансія звязаная з апрацоўкай замоваў, патрабуюцца ўвага да дэталяў, досвед і ўпэўненае валоданне Excel.

Сярод іншых «бонусаў» — пасляпаўдзённы чай, начныя перакусы, камандныя мерапрыемствы. Графік — 8 гадзін на дзень: з 9.00 да 18.00 або з 13.00 да 22.00 (з гадзінным перапынкам), зарплата на выпрабавальным тэрміне — 4000 юаняў (каля 550 даляраў), чатыры выходныя на месяц, Падвойная аплата ў святы і плюс 100 юаняў да акладу пасля года працы.

Але менавіта фармулёўкі пра «бясплатную прыбіральню» і «ліфт» выклікалі бурную рэакцыю. Карыстальнікі пісалі: «Гэта што, бонусы? Гэта базавыя рэчы!», «Кампанія лічыць сябе богам?», «Ёсць яшчэ куча падобных дзіўных вакансій, варта толькі пашукаць».

Усё гэта разгортваецца на фоне перагрэтага рынку працы ў Кітаі, дзе працаўнікі сутыкаюцца з нізкай аплатай, перапрацоўкамі (так званы графік 996 — з 9 раніцы да 9 вечара, 6 дзён на тыдзень), дрэннымі ўмовамі працы, дыскрымінацыяй па ўзросце (пасля 35 гадоў складана знайсці працу) і праблемамі з захаваннем сацыяльных гарантый. Асабліва складана даводзіцца маладым: сёлета на рынак выйдзе больш за 12 мільёнаў выпускнікоў, пры гэтым працоўных месцаў не хапае, адзначае выданне.