Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


/

Рынак нерухомасці ў Мінску перажывае не самую актыўную вясну: колькасць угодаў зніжаецца, але цэны працягваюць упэўнена расці. Эксперты кажуць пра дэфіцыт даступнага жылля, асабліва аднапакаёвых кватэр, і зрушэнне попыту ў бок другаснага рынку і прыгарада.

Проспект Победителей, Минск, 2023 год. Фото: shutterstock.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Праспект Пераможцаў, Мінск, 2023 год. Фота: shutterstock.com

Людзі пачалі часцей прыглядацца да жылля на другасным рынку

У сакавіку гэтага года колькасць угодаў аказалася меншай, чым у тым самым месяцы мінулага: 1540 у гэтым супраць 1810 у 2023-м. Пры гэтым цэны на квадратныя метры растуць далей, расказаў заснавальнік групы кампаній «Твая сталіца. Нерухомасць» Уладзімір Давідовіч у новым выпуску подкаста «Куфар. Нерухомасць».

Пры гэтым эксперт лічыць, што «трэнды пайшлі ў бок другаснага рынку», бо ў многіх выпадках гэта аказваецца больш выгадным.

— Другасны рынак больш дынамічны, чым першасны, ва ўсякім разе ў нас у Мінску. Бо асноўнае надвор’е робяць тры буйныя забудоўшчыкі, — дадае Уладзімір Давідовіч і ўдакладняе, што нават нягледзячы на тое, што летась актыўна раскуплялася не новае жыллё, там пастаянна з’яўляюцца новыя прапановы.

Што да перспектываў рынку, то многае будзе залежаць ад сітуацыі з замежнымі валютамі (далярам і расійскім рублём), а таксама ад крэдытных ставак.

— Калі ўсё застанецца так, як ёсць, на рынку нерухомасці, хутчэй за ўсё, будзе плато цэнавае. Сярэдняя тэмпература па бальніцы можа туды-сюды плаваць. Але гэта ў першую чаргу будзе залежаць ад структуры. Бо танных аб’ектаў стала менш, і цэны на іх ужо выраслі дастаткова. Тут рэсурс росту вычарпаны. Летась, уласна, быў такі перакос, што прэміум-сегмент адставаў у росце (за год ён толькі на 6% падаражэў). Цяпер ён будзе даганяць. І за кошт гэтага мы можам бачыць сярэдні рост цэн.

Рынак сутыкнуўся з новай рэальнасцю

Прыкметны спад колькасці ўгодаў пацвердзіў таксама намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Андрэй Чарнышоў. У красавіку іх было на 200 менш, чым у сакавіку.

Тым не менш цэны на кватэры растуць далей: +1,5% за месяц, +15% за год. Асабліва запатрабаваныя гатовыя да пражывання кватэры — яны даражэйшыя, але дазваляюць пазбегнуць укладанняў у рамонт.

— Цікава атрымліваецца, што ўгодаў становіцца менш, але цэны жылля па-ранейшаму растуць. Мы палічылі, што за красавік яны дадалі 1,5% адносна сакавіка. Вядома, тут трэба адзначыць, што павышэнне могуць сабе дазволіць ўласнікі больш дагледжаных кватэр. У той час як кватэры, што патрабуюць значнага рамонту, паказваюць па цэнах невялікі, але ўсё ж мінус, — заўважыў эксперт.

На рынку назіраецца дэфіцыт аднапакаёвых кватэр і жылля з добрым рамонтам. Попыт застаецца высокім, але прапанова змяншаецца, асабліва ў бюджэтным сегменце. Многія ўгоды праходзяць яшчэ да з’яўлення абвестак. Маладыя пакупнікі аддаюць перавагу новабудоўлям і раёнам з развітай інфраструктурай, а цэнтр горада страчвае папулярнасць.

Сярэдні кошт «квадрата» ў Менску вырас да 1680 даляраў, і многія, не вытрымаўшы коштаў, сыходзяць у прыгарады — Заслаўе, Калодзішчы, Бараўляны. Расце і сярэдні памер іпатэчнага крэдыту — з 112 да 131 тысячы рублёў за год.

Эксперты лічаць, што попыт застанецца на цяперашнім узроўні, але рызыкі інвеставання ў жыллё павялічваюцца. Хуткага зніжэння цэн чакаць не варта, але магчымая паступовая карэкцыя. На фоне валютных ваганняў і росту цэн пакупнікі ўсё часцей шукаюць надзейныя варыянты — як па цане, так і па якасці жылля.

Цэны на аднапакаёўкі б’юць рэкорды

Паводле інфармацыі кіраўніка Greenman Realty Group Аляксандра Грынмана, красавік не апраўдаў аптымістычных чаканняў — у адрозненне ад ранейшых гадоў, калі гэты месяц дэманстраваў рэкордныя продажы, сёлета такіх вынікаў дасягнуць не ўдалося.

Асноўная прычына — востры дэфіцыт аднапакаёвых кватэр. Калі такія аб’екты і трапляюцца, то каштуюць яны рэкордна дорага — на максімумах за 10−12 гадоў. Гэта аўтаматычна штурхае ўверх цэны на двух- і трохпакаёвае жыллё.

Уласнікі бачаць, што аднапакаёўкі амаль зраўняліся ў цане з двухпакаёўкамі, і пачынаюць павышаць цэны на свае кватэры. Аднак такая стратэгія не дапамагае паскорыць продаж.

Напрыклад, яшчэ пару гадоў таму трохпакаёўкі з базавым аздабленнем у дамах пасля 2000 года можна было купіць значна танней за 100 тыс. даляраў — і нават з рамонтам. Цяпер жа такія кватэры выстаўляюцца мінімум за 100 тыс.

Чытайце таксама