Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


/

Выступаючы на адкрыцці Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, Лукашэнка прызнаў, што ў краіне існуе дэфіцыт бульбы. Яго ён патлумачыў жаданнем фермераў падзарабіць і прапанаваў беларусам сваю «хітрую сялянскую задуму».

Лукашенко на открытии Международного выставочного центра в Минске, 8 мая 2025 года. Фото: пресс-служба
Лукашэнка на адкрыцці Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, 8 траўня 2025 года. Фота: прэс-служба

Лукашэнка дэфіцыт бульбы патлумачыў тым, што грамадзяне хочуць купляць прадукцыю па нізкіх цэнах, а фермеры, наадварот, зацікаўленыя прадаць свой тавар даражэй. І так выйшла, што ў Расіі цэны на тую ж бульбу аказаліся ў некалькі разоў вышэйшымі, чым у Беларусі. Таму вытворцы арыентаваліся на расійскі рынак.

«Вы думаеце, што ў Расіі і іншых краінах, дзе сёння дэфіцыт бульбы, заўтра гэты дэфіцыт знікне? Не! Ён будзе яшчэ некалькі гадоў. Дык давайце, кажу, у нас ёсць насенная бульба, яшчэ месяц адмучымся, некаму яна можа не падабацца, але мы яе пасеем. Атрымаем у дзесяць разоў больш, чым пасеялі, і потым прададзім. Прададзім па добрай цане.

Гэта такая хітрая, можа быць, сялянская задума», — агучыў ён свой план.

Лукашэнка таксама запэўніў усіх, хто «перажывае за бульбу», што без яе краіна не застанецца:

«Вось даручана Камітэту дзяржаўнага кантролю разабрацца з сітуацыяй у гандлёвых сетках і паглядзець, чаго нам не хапае».

Нагадаем, беларусы вось ужо некалькі месяцаў скардзяцца на якасць гэтага прадукту ў крамах і яго цэны. Пачаліся праблемы ў лютым (хоць чыноўнікі сцвярджаюць адваротнае). Мінсельгасхарч і МАРГ настойваюць, што ў крамах бульба ёсць і «турбавацца наконт якасці прадукту не варта». Аднак у сваіх кабінетах праблему абмяркоўваюць на самым высокім узроўні. Між тым беларусы пачалі скардзіцца на якасць і цану бульбы ў TikTok, у тым ліку звяртаючыся да Лукашэнкі.