Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  2. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


/

Падчас выступлення на ўрачыстым мерапрыемстве ў Міжнародным выставачным цэнтры ў Мінску Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, аднак заклікаў грамадзян «пацярпець», падкрэсліўшы важнасць прысутнасці дасведчаных палітыкаў побач з новым пакаленнем кіраўнікоў.

Александр Лукашенко на торжественной церемонии открытия Международного выставочного центра в Минске, 8 мая 2025 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску, 8 траўня 2025 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Як вам я абяцаў — фактычна новае пакаленне прыведзенае да ўлады. Ну, я трошкі затрымаўся, але пацярпіце. Мусяць жа быць і дасведчаныя людзі. У нас яны ёсць. Але моладзь прыйшла. Вось вы паглядзіце і зробіце выснову, на што здольная нашая моладзь. Ну, як моладзь? Новае пакаленне, наступнае пакаленне, 50 і больш. Яно ўжо не такая і моладзь», — сказаў Лукашэнка.

Палітык выказаў упэўненасць, што перад ім стаяць людзі, якія хочуць захаваць краіну «ўжо нават не столькі для сябе, колькі для дзяцей».

Закрануўшы тэму бяспекі, Лукашэнка заявіў, што Беларусь па-ранейшаму застаецца «спакойнай, мірнай, добрай краінай» на фоне вайны ля межаў.

«Беспілотнікі не лётаюць. А калі і лётаюць — праз памылку да нас залятаюць. Вайна ідзе побач. <…> Вакол сумятня вялікая, вельмі вялікая. Гэта тое, што вы бачыце, а тое, чаго вы не бачыце — шмат нестабільных кропак, якія могуць атрымаць сваё развіццё. Для нас важна і для мяне — не дапусціць гэтага развіцця неспрыяльнага для Беларусі. Трэба абараніць сваю краіну», — падсумаваў палітык.