Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  2. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  3. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
Читать по-русски


/ /

У панядзелак, 12 траўня, былы палітвязень Юрый Зянковіч выступіў з прэс-канферэнцыяй для прадстаўнікоў СМІ. Ён паведаміў падрабязнасці таго, як яго перадалі ЗША, а таксама падзяліўся дэталямі гутарак з кіраўніком КДБ і камандай амерыканскіх дыпламатаў. Расказаў і пра падрыхтоўку да «дзяржаўнага перавароту», які не адбыўся, стаўленне да ідэі забіць Лукашэнку, растыражаванай прапагандай, і паводзіны Рамана Пратасевіча на судзе па гэтай справе.

Политзаключенный Юрий Зенкович. Скриншот видео ОНТ
Палітвязень Юрый Зянковіч. Скрыншот відэа АНТ

Вызваленне: «Спрабавалі датэлефанавацца да прэзідэнта Трампа»

[30 красавіка] я быў вызвалены з ізалятара СІЗА КДБ Рэспублікі Беларусь, так званай «амерыканкі», і ў суправаджэнні групы «Альфа» дастаўлены да мяжы. Непадалёк ад яе мы сустрэліся з амерыканскімі дыпламатамі. Адбылася перадача мяне амерыканскаму боку. Пасля гэтага я быў перавезены праз мяжу праз дыпламатычны калідор у Вільнюс. У амбасадзе Злучаных Штатаў у Літве прайшла ўрачыстая сустрэча. Былі званкі ад кіраўніцтва ЗША, спрабавалі датэлефанавацца да прэзідэнта Трампа. Прэзідэнт не адказваў, бо ў гэты час быў заняты важнейшымі справамі.

Мяне сустракала вельмі вялікая каманда дыпламатаў. Кіраўніком дэлегацыі, якая непасрэдна наведала Мінск і якой я быў перададзены, быў Джон Коўл, намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне. Наколькі я разумею, ён непасрэдна праводзіў перамовы з Лукашэнкам.

Юрий Зенкович по прилету на военную базу в Техасе, США. 30 апреля 2025 года. Фото: Young Hoang, U.S. Department of State
Юрый Зянковіч па прылёце на вайсковую базу ў Тэхасе, ЗША. 30 красавіка 2025 года. Фота: Young Hoang, U.S. Department of State

На наступны дзень на самалёце ўрада ЗША я быў дастаўлены ў штат Тэхас, на адну з вайсковых базаў, дзе мяне ўрачыста сустрэлі. На авіябазе мяне асабіста вітаў камандуючы, прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамента, якія непасрэдна працавалі з маёй сям’ёй. А таксама жонка Алена.

Пасля гэтага ў суправаджэнні эскорту матацыклістаў мяне перавезлі ў вайсковы шпіталь, дзе было праведзенае поўнае абследаванне.

Дзякуй богу, стан здароўя добры. Яшчэ праз некалькі дзён псіхолагі пераканаліся, што ў нас усё ў парадку: я ў нармальным псіхічным стане, адэкватна рэагую, паводжуся ў грамадстве, добрыя адносіны з жонкай. Пасля гэтага нам дазволілі пакінуць тэрыторыю вайсковай базы. І вось ужо чацвёрты дзень я знаходжуся дома.

Пра ўмовы вызвалення: «Прапаноўвалі застацца ў Беларусі»

Ніякіх асаблівых умоваў мне не вылучалася, гутарак са мной не праводзілася, што мяне трохі нават здзівіла. Акрамя размовы з [кіраўніком КДБ Іванам] Церцелем. Ён пытаў наадварот: што ўлады Беларусі могуць для мяне зрабіць? Мне было прапанавана альбо застацца ў краіне без якіх-кольвек дадатковых умоваў, альбо выехаць у ЗША да сваёй сям'і. Я, натуральна, выбраў вярнуцца да сям'і.

Спадар Церцель агучыў мне, што было вельмі сур’ёзнае абмеркаванне [адносна мяне]. Што на паседжанні Савета бяспекі былі розныя меркаванні, і Аляксандр Лукашэнка настаяў на тым, каб я быў вызвалены. Не ведаю, ці варта давяраць гэтым словам. Можа, тут праўда, можа — частковая праўда. Са словаў амерыканскіх дыпламатаў ведаю, што Лукашэнка назваў мяне Усамам бен Ладэнам (заснавальнік міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», якая ўзяла на сябе адказнасць за тэракты 11 верасня 2001 года ў ЗША. — Заўв. рэд.) і прапанаваў ім мяне забіраць. Не ведаю, была гэта ініцыятыва Лукашэнкі ці ён быў хутчэй вымушаны мяне адпусціць.

У размовах дыпламатаў і афіцыйных асоб Злучаных Штатаў у Вільнюсе гучала, што ЗША нічога не прапанавалі [Беларусі ў абмен на маё вызваленне]. Я не ведаю, чаго прасіла Рэспубліка Беларусь. Але там падкрэслівалася, што гэта здарылася без якіх-кольвек узаемных саступак. Цікава, што ў абмеркаваннях чыноўнікаў Дзяржаўнага дэпартамента ўвесь час гучаў тэзіс: прычына вызвалення — Лукашэнка баіцца Трампа. Таму з яго боку гэта быў крок насустрач, каб завязаць нейкія працоўныя кантакты.

Пра спробы вярбоўкі: «Настойліва прапаноўвалі ролю, якую пасля сыграў Раман Пратасевіч»

Мяне спрабавалі завербаваць, і не раз. У тым ліку прадстаўнікі КДБ, у тым ліку да мяне былі вербавальныя падыходы яшчэ ў Злучаных Штатах з боку мясцовых спецслужбаў. Мой адказ — заўсёды «не». Бо я выдатна ведаю, што ўваход — рубель, выхад — дзесяць. Ні на якае супрацоўніцтва са спецслужбамі я не іду, незалежна ад таго, якой краіне яны належаць.

З красавіка [2021] і да моманту пасадкі [самалёта Ryanair] у Мінску [23 траўня 2021 года] мне вельмі настойліва прапаноўвалі ролю, якую пасля сыграў Раман Пратасевіч. Мне была агучаная прапанова выступіць на дзяржаўным тэлебачанні, на канферэнцыі. Расказаць, якія ўсе кепскія, як у апазіцыі адбываюцца нейкія там разборкі. Пасля чаго мяне нібыта мусілі перавесці пад хатні арышт. Пасля ўся гэтая [крымінальная] справа мусіла быць спушчаная на тармазах. Мне сказалі: «З часам, калі захочаш, зможаш застацца ў Беларусі, атрымаеш нейкую працу». Я сказаў, што такая прапанова мне нецікавая і я ў гэтых гульнях удзельнічаць не буду.

Юрий Зенкович в фильме госканала ОНТ, который вышел 17 сентября. Скриншот видео "Беларусь 1"
Юрый Зянковіч у фільме дзяржканала АНТ, які выйшаў 17 верасня. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Раман Пратасевіч, наколькі я ведаю, таксама не зусім добраахвотна гэта зрабіў. Як я чуў, да яго ўжываліся шантаж і маральныя катаванні. <…> Гэта інфармацыя ад яго аднакамернікаў, не ведаю, наколькі яна правераная.

Акрамя таго, я бачыў так званыя аператыўна-вышуковыя матэрыялы крымінальнай справы, там з Пратасевічам праводзіліся гутаркі аператыўнымі работнікамі КДБ. Але з гэтых размоваў, натуральна, было выбранае толькі тое, што мае дачыненне непасрэдна да нашай справы. То-бок з Раманам працавалі, і досыць сур’ёзна.

Адразу мушу сказаць, што ў мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій. Асуджаць яго, з майго пункту гледжання, могуць толькі тыя, хто сам прайшоў праз зняволенне.

На судзе [па справе пра «дзяржпераварот», дзе Пратасевіч быў сведкам] Раман паводзіўся дастаткова годна. Спачатку ён стараўся не сустракацца са мной позіркам. Але ў перапынку я папрасіў свайго адваката перадаць яму, што ў мяне няма ніякіх прэтэнзій, не трэба адводзіць вочы, усё нармальна, я ўсё разумею. Пасля гэтага мы нават усміхнуліся адзін аднаму. Ён расказаў усё тое ж, што казаў раней на следстве, і на гэтым мы рассталіся. З таго часу я Рамана не бачыў.

Роман Протасевич в зале суда по делу о "госперевороте". Минск, 11 августа 2022 года. Фото: Sputnik
Раман Пратасевіч у зале суда па справе пра «дзяржпераварот». Мінск, 11 жніўня 2022 года. Фота: Sputnik

Пра «змову афіцэраў»: «Называлася лічба: будзе ўдзельнічаць пяць батальёнаў»

Нам заяўлялася (відавочна, ад падпалкоўніка Івана Жураўскага, які супрацоўнічаў з КДБ. — Заўв. рэд.), што ў змове група афіцэраў не толькі Генеральнага штаба, але таксама камандуючых батальёнамі. Называлася лічба: будзе ўдзельнічаць пяць батальёнаў — два танкавыя і тры мотастралковыя (колькасць аднаго танкавага батальёна складае каля 190 чалавек, колькасць мотастралковага можа перавышаць 500 чалавек. — Заўв. рэд). Калі б пяць батальёнаў выйшлі на пераварот і дзейнічалі прафесійна і хутка, то пытанне магло б быць вырашанае за некалькі гадзін. Мы лічылі, што гэта справа вайскоўцаў. Нашая задача была скласці план рэформаў.

Я чалавек не вайсковы, ніколі нават не служыў. Адзінае, што я сапраўды прачытаў дастаткова ўважліва, — кніга Эдварда Лютвака «Дзяржаўны пераварот, практычны дапаможнік». Спадар Жураўскі пастаянна пытаў нашага меркавання: што варта рабіць, як весці войскі, якія месцы займаць, каго арыштоўваць, каго не. Мы сказалі: «Вы ведаеце, ёсць такая кніжка, вазьміце, пачытайце. Лепш, чым аўтар гэтай кніжкі, мы ўсё роўна на вашыя пытанні не адкажам». Пасля гэтая кніга была паказаная суду ў якасці доказу таго, што мы склалі нейкі план вайсковага перавароту. Наколькі я разумею, у інтэрпрэтацыі суда гэта і быў наш план.

Натуральна, [на этапе абмеркавання] з’явілася версія, ці не правакацыя гэта. Але на той момант мы прынялі для сябе рашэнне: лепш мы будзем сядзець у турме, чым адмовім у дапамозе афіцэрам, патрыётам, якія хочуць дабра для сваёй краіны.

Фото БелТА
Юрый Зянковіч падчас паседжання суда па справе пра «дзяржпераварот». Мінск, жнівень 2022 года. Фота БЕЛТА

Пра «замах на Лукашэнку»: «Чалавек мусіць сам вырашыць»

Спадар Жураўскі ўвесь час задаваў пытанне: ці варта ліквідаваць Лукашэнку фізічна? Мы абмяркоўвалі яго. Маё асабістае перакананне: чалавек мусіць сам вырашыць для сябе, чаго ён хоча. Калі пакінуць краіну — значыць, трэба даць яму такую магчымасць. Калі застацца — трэба даць і такую магчымасць (калі да яго будуць юрыдычныя прэтэнзіі, гэта ўжо мусяць вырашаць суды). І трэці варыянт: калі ён лічыць, што жыццё скончанае і жыць ён далей не хоча, — яго асабісты выбар.

Я катэгарычны праціўнік забойства каго-кольвек. Фядута — таксама. І большасць галасоў у чатах таксама выказалася супраць фізічнай ліквідацыі Лукашэнкі. Ніколі мы не планавалі ні выкраданняў дзяцей, ні ўтрымання ў нейкай яме ў Гомельскай вобласці. (Паводле самога Лукашэнкі, зламыснікі хацелі захапіць яго сыноў і пасадзіць у склеп у Гомельскай вобласці. Гэта дзеянне ён назваў «наогул недапушчальным» і дадаў, што да такіх планаў былі датычныя амерыканскія спецслужбы. — Заўв. рэд.)

Пра магчымасць новага перавароту: «КДБ не ўсёмагутны»

Вы ведаеце, калі знайшлася адна група афіцэраў, я думаю, можа знайсціся і іншая. Шчыра кажучы, цяпер, відаць, з майго пункту гледжання, добрых варыянтаў змены ўлады ў Беларусі не існуе. <…> Усё магчыма. Так, КДБ працуе дастаткова добра, я ў гэтым пераканаўся на ўласным досведзе. Але КДБ таксама не ўсёмагутны. І яны таксама не ўсё могуць і не заўсёды ўсё бачаць. Таму, магчыма, нейкія змовы яшчэ рыхтуюцца. Але ў мяне інфармацыі такой няма. Калі б нават была, як вы разумееце, я б ёю не дзяліўся.

Пра тое, ці незаконна асуджаны: «Я шчыра лічыў, што для Беларусі будзе лепш, калі ўладу ў краіне возьмуць вайскоўцы»

Магчыма, можна быць адначасова асуджаным і незаконна, і за справу? Была вялікая колькасць працэсуальных і юрыдычных парушэнняў. Гэта ўсведамляюць у тым ліку і следчыя, і суддзі.

Але тое, што я гатовы быў здзейсніць пераварот, тое, у чым мяне абвінавачвалі, — гэта таксама праўда. Спадар Жураўскі на судзе сказаў цікавую фразу ў канцы: маўляў, ён лічыць, што гэты чалавек — Зянковіч, — калі б у яго была магчымасць, калі б ён сустрэў іншых людзей, то давёў бы сваю задуму да канца.

Встреча Юрий Зенковича с Иваном Журавским. Кадр из фильма "Убить Лукашенко", показанного на госканале ОНТ.
Сустрэча Юрыя Зянковіча з Іванам Жураўскім. Мінск, 28 жніўня 2020 года. Кадр з фільма «Забіць Лукашэнку», паказанага на дзяржканале АНТ 28 красавіка 2021 года

У той момант, станам на 2021 год, я шчыра лічыў, што для Беларусі будзе лепш, калі ўладу ў краіне возьмуць вайскоўцы. Вайскоўцы, паводле статыстыкі, прадстаўленай нам прафесарам [Аляксандрам] Перапечкам, які займаецца даследаваннямі таталітарных рэжымаў, у сярэднім цягам пяці гадоў перадаюць уладу цывільным і сыходзяць у казармы. То-бок вайскоўцы — заўсёды патрыёты сваёй краіны. Яны не дапусцяць вайны, нейкіх звышжорсткіх рэпрэсій, акрамя неабходнага гвалту. І яны рана ці позна сыходзяць у казармы, бо армія не створаная для кіравання краінай.

Вайскоўцы ў асноўным — гэта людзі пісьменныя, разумныя, адукаваныя. Многія вайскова-ўліковыя спецыяльнасці патрабуюць ведаў на ўзроўні кандыдатаў і дактароў навук. І ў мяне асабіста да іх заўсёды была і ёсць глыбокая павага. У першую чаргу як да патрыётаў сваёй краіны, як да людзей, якія гатовыя аддаць жыццё за іншых, ахвяраваць сабой дзеля захавання незалежнасці і свабоды. І я лічу, што такія людзі больш вартыя кіраваць краінай, чым Аляксандр Лукашэнка.

Пра будучыню: «Хачу арганізаваць дабрачынны аўкцыён»

Безумоўна, Беларусь была і застаецца ў маім сэрцы. Я застаюся грамадзянінам Беларусі. Буду спрабаваць рабіць тое, што ад мяне залежыць. На сённяшні дзень я, вядома, хацеў бы засяродзіцца на вызваленні людзей, несправядліва асуджаных, якіх несправядліва трымаюць пад вартай.

Гэта шырокі тэрмін, і я выкарыстоўваю яго свядома, бо акрамя палітвязняў ёсць яшчэ людзі, затрыманыя па палітычна матываваных справах, якія не прызнаныя палітвязнямі. Прычын можа быць некалькі — пачынаючы з таго, што самі яны не хочуць, бо баяцца за сваіх блізкіх. І заканчваючы сітуацыяй, калі праваабаронцы з нейкіх унутраных прычын не прызнаюць гэтых людзей палітвязнямі.

Я прывёз з Беларусі сувенір. Гэта набор цукерак ад спадара Лукашэнкі. Гэтыя цукеркі я гатовы прадаць ахвотным, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, хачу ахвяраваць на дапамогу палітвязням. Хачу звярнуцца да беларускіх праваабаронцаў, каб яны дапамаглі мне арганізаваць аўкцыён.

Юрий Зенкович показывает набор конфет из Беларуси во время онлайн пресс-конференции. 12 мая 2025 года. Скриншот "Зеркала"
Юрый Зянковіч паказвае набор цукерак з Беларусі падчас анлайн-прэс-канферэнцыі. 12 траўня 2025 года. Скрыншот «Люстэрка»

Не, Аляксандр Лукашэнка не дарыў мне гэтых цукерак. Я ведаю, што ён нібыта наведваў мяне ў камеры. Гэта няпраўда, з Лукашэнкам я ніколі не сустракаўся асабіста. Аўтографа яго там таксама няма. Гэтыя цукеркі… Скажам так, я іх прывёз з Беларусі. Як яны да мяне трапілі — ужо іншае пытанне. Хай гэта застанецца маім невялікім сакрэтам.

Чытайце таксама