Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Жителю Беларуси выставили подоходный налог почти в 3 млн рублей. Какой у него тогда был доход?
  2. Чаму ўлады дэвальвуюць паняцце «тэрарыст» і да чаго гэта можа прывесці? Меркаванне
  3. Власти ввели налоговое новшество — некоторым беларусам придется раскошелиться
  4. Со стороны России исходит угроза для валютного рынка Беларуси. Как это может отразиться на нацвалюте?
  5. «Я никому ничего не обещал». Тихановский объяснил, почему не выполнил просьбу Лукашенко, переданную через американцев
  6. Эксперты пояснили, чего Россия пытается добиться широкомасштабными ударами беспилотниками и ракетами по Украине
  7. Блогер Павук прыйшоў на прайд-парад у Вільнюсе з чырвона-зялёным сцягам. Сілавікі прыйшлі да яго пажылых бацькоў і запісалі «пакаяльнае» відэа
  8. Ён прымусіў усіх гуляць у яго гульню — і выйграў. Гісторыя самага вядомага і таямнічага серыйнага забойцы Амерыкі
  9. Памятаеце, як міліцыя пагражала «дармаедам» штрафамі і арыштам? Здаецца, барацьба з «утрыманцамі» выйшла на новы ўзровень
  10. Певица Мерием Герасименко рассказала в Instagram, что ее избил муж. Судя по всему, не первый раз: она показала старые фото повреждений
  11. «Люди не могут из-за такого безобразия найти работу». В TikTok обратились к Лукашенко из-за «боли», которую поймут многие беларусы
Читать по-русски


/

Палітзняволенага 55-гадовага грамадзяніна Украіны Юрыя Бандарэнку затрымалі год таму — пятага траўня 2024 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў калоніі. «Вясна» дазналася, за што менавіта асудзілі ўкраінца ў Беларусі.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Pxhere.com
Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Pxhere.com

10 ліпеня 2024 года ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Юрыя Бандарэнку асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза прэзідэнта) да аднаго года і шасці месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Андрэй Літвін, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў І. Хадневіч. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Юрый Бандарэнка родам з Крапіўніцкага. У яго ёсць дзіцё. Пасля затрымання яго адразу змясцілі пад варту ў СІЗА № 4 у Магілёве.

Паводле абвінавачвання, раніцай чацвёртага траўня Бандарэнка каля крамы «Транзіт» выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку. Згодна версіі абвінавачвання, матывам украінца стаў «падтрымка ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і адкрытая праява непрыязнасці да яе». Адзін з прысутных звярнуўся ў міліцыю і нават прадаставіў фотаздымак машыны, на якой з’ехаў Юрый Бандарэнка са сваім таварышчам. На наступны дзень украінца затрымалі па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі.

На судзе Бандарэнка прызнаў віну. На пасяджэнні дапыталі сведку, які і данёс на ўкраінца. Адзначым, што Юрыя асудзілі фактычна толькі на падставе даносу. У якасці доказаў вінаватасці Юрыя сталі звесткі і запіс тэлефоннага званка ў міліцыю бабруйчаніна, відэазапіс з крамы «Транзіт», які пацвярджае толькі знаходжанне Юрыя Бандарэнкі каля гэтай крамы, фотавыява машыны Бандарэнкі, на якой ён з’ехаў, з тэлефона даносчыка. Аўдыёзапісаў і відэазапісаў, якія бы падцвярджалі выказванне ўкраінцам абразаў у матэрыялах справы няма.