На аўтарынку Беларусі з’явіўся электракар Geely Ex5. Гэтая машына ўжо даступная для куплі ў аўтацэнтры «Атлант-М».

Як паведамілі журналісту «Люстэрка» як патэнцыйнаму пакупніку ў «Атлант-М», у іх аўтацэнтры ў «Экспабеле» ў Мінску ў вёсцы Баравая, 2, ёсць у наяўнасці Geely Ex5 у дзвюх камплектацыях — Max і Pro. Першы варыянт каштуе 79 900 рублёў, а другі — 73 900.
«Таксама на гэты аўтамабіль запушчаная акцыя — зніжка 1000 рублёў за перадзамову, — удакладнілі ў „Атлант-М“. — Для гэтага трэба заключыць дамову з 14 да 25 траўня».
Гарантыя на аўто — шэсць гадоў або прабег 150 000 км. «Інфармацыя пра зборку: з Кітая прыходзяць машынакамплекты, а збіраецца ў Беларусі», — паведамілі ў аўтацэнтры.
Аўтамабілі будуць даступныя для тэст-драйву з 24 траўня.
У верасні 2024 года на заводзе БЕЛДЖЫ электрамабіль ЕХ5 прадэманстравалі тагачаснаму прэм’еру (цяпер ён кіраўнік Нацбанка). Тады заяўлялася, што машыну плануецца паставіць на выпуск з другога паўгоддзя 2025 года.
Чытайце таксама