Аднаўляльныя і другасныя рэсурсы для Беларусі — гэта «золата, якое літаральна пад нагамі ляжыць», але гэтай сферай у краіне пакуль вельмі слаба займаюцца. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 траўня на нарадзе па пытаннях абыходжання з адходамі і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, перадае БЕЛТА.

— Відаць, для кожнага складу ўрада гэтая тэма — лакмусавая паперка працы. У нас няма нафты і газу — першасных выкапняў, як вы іх называеце. Але аднаўляльныя і другасныя рэсурсы — гэта нашае «золата» літаральна пад нагамі, якім мы вельмі слаба займаемся, — сказаў палітык. — Гэтая фраза, якую я вымавіў, датычыць не толькі Беларусі. Я часта прыводжу прыклад Швейцарыі. Амаль усе перапрацоўваюць. А мы збіраемся і адно аднаго ўгаворваем.
Лукашэнка падкрэсліў, што гэта рэзервы для росту эканомікі, і заявіў пра неабходнасць комплексна прааналізаваць працу ўрада і выканкамаў у гэтай сферы.
Чытайце таксама