Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  15. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


У нядаўна апублікаваным індэксе свабоды прэсы, які складае міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», Беларусь апынулася на гнятлівым 166-м месцы са 180. Гэта вынік цяпер ужо непрыхаванай вайны, якую афіцыйныя ўлады абвясцілі незалежным медыя пасля масавых пратэстаў 2020 года. У Сусветны дзень свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня, расказваем, як «Люстэрка» спрабуе не даць рэжыму падмануць людзей і як вы можаце нам дапамагчы гэта зрабіць.

Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Амаль адразу пасля здушэння вулічных пратэстаў 2020 года беларускія ўлады разгарнулі маштабныя рэпрэсіі супраць незалежных медыя, у выніку выціснуўшы пераважную большасць рэдакцый з краіны і цалкам знішчыўшы дзясяткі СМІ. У зняволенні дагэтуль застаецца 40 супрацоўнікаў медыя, і гэты спіс перыядычна папаўняецца.

Але нават гэтага ўладам аказалася мала. Многія журналісты, якія выехалі за мяжу, працягнулі працу — сярод іншага такім чынам з’явілася і рэдакцыя «Люстэрка». Мы спрабавалі і спрабуем даносіць да беларусаў праўду пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце, каб людзі маглі аб’ектыўна глядзець на дзеянні Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў. Гэта не падабаецца афіцыйнаму Мінску — і ён спрабуе ўсімі спосабамі задушыць гэты голас.

З 2021 года ўлады з дапамогай перакручанага заканадаўства пра экстрэмізм паступова ўводзілі адказнасць за сам факт атрымання інфармацыі з незалежных СМІ. У выніку для беларусаў, якія знаходзяцца ці хаця б проста бываюць у краіне, сітуацыя выглядае так:

  • падпіска на «Люстэрка» і дзясяткі іншых рэсурсаў — рызыка трапіць за краты;
  • лайк «Люстэрку» ці нашым калегам, рэпост матэрыялаў у сацсетках — такая самая рызыка;
  • любая дапамога, напрыклад фінансавая — зноў рызыка.

Паралельна з пагрозамі чытачам улады ўсяляк спрабуюць зрабіць немагчымай і саму нашую працу. У першую чаргу — пераразаючы доступ да інфармацыі. Бо калі ў нас яго не будзе, мы проста не зможам расказаць вам праўду.

Па-першае, нават сама перадача нам інфармацыі ад чытачоў пагражае ім пераследам. Расказаўшы нам пра чарговы выбух расійскага «Шахеда», што заляцеў у краіну, або бяздзеянне ўладаў падчас стыхіі, чалавек рызыкуе трапіць за краты. Тым не менш сотні смелых беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне, працягваюць паведамляць нам важную інфармацыю. Толькі адзін прыклад з апошняга часу — дзякуючы аднаму з такіх паведамленняў мы змаглі даведацца, што муж зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай разам з іх агульнымі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі.

Па-другое, улады спрабуюць адрэзаць нам доступ да любой афіцыйнай інфармацыі і каментароў з боку іх уласных прадстаўнікоў. Тыя адмаўляюцца адказваць на важныя для грамадства пытанні, калі разумеюць, што іх задаюць не ангажаваныя супрацоўнікі дзяржСМІ, а сапраўдныя журналісты. Праз гэта нам даводзіцца прыдумляць спосабы атрымаць інфармацыю, якія могуць падацца дзікімі нашым калегам з большасці краін свету, — накшталт званкоў у дзяржустановы пад выглядам звычайных грамадзян, а не супрацоўнікаў медыя. Такім спосабам даводзіцца атрымліваць адказы нават на самыя банальныя пытанні — накшталт чэргаў на мяжы.

Па-трэцяе, улады масава хаваюць любыя адкрытыя звесткі пра тое, што адбываецца ў краіне — нават найважнейшая статыстыка па смяротнасці застаецца закрытай з 2020 года. Гэта толькі адзін прыклад, насамрэч нашая краіна з кожным месяцам усё больш ператвараецца ў аналаг Паўночнай Карэі ў цэнтры Еўропы — дзяржаву, пра рэальны стан справаў у якой мала што можна сказаць, калі абапірацца толькі на звесткі яе ж уладаў.

Але і тут мы знаходзім выйсце — па крупінках збіраем інфармацыю з усё яшчэ наяўных адкрытых крыніц, аналізуем і выбіраем важнае, а там, дзе гэта неабходна, просім дапамогі ў экспертаў.

А яшчэ вялікую дапамогу нам аказваюць аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL і «Кіберпартызаны» — дзякуючы атрыманым ад іх закрытым дакументам (дарэчы, калі цікава, па спасылцы можна прачытаць, адкуль яны бяруцца) мы праліваем святло на самыя розныя аспекты таго, што адбываецца ў Беларусі. Ніжэй — некалькі свежых прыкладаў.

Вяртаючыся да пытання пра ўсё тую ж статыстыку па дэмаграфіі — мы атрымалі закрытыя звесткі што да нараджальнасці ў краіне, з якіх высветлілі, што ўжо некалькі гадоў запар Беларусь ставіць антырэкорды па колькасці народжаных дзяцей. Гэта ідзе супярэчыць наратывам уладаў пра падтрымку сем’яў і мацярынства і паказвае рэальныя вынікі іх працы ў гэтай сферы.

Іншы прыклад — дзякуючы запісцы з грыфам «ДСК» («для службовага карыстання»), якая трапіла ў нашае распараджэнне, мы даведаліся, што адзін з топ-чыноўнікаў прапануе стварыць яшчэ адно міністэрства — біялагічнай і фармацэўтычнай прамысловасці. Усё гэта — на фоне праблем у эканоміцы і праваленага праекта па стварэнні беларускіх вакцын.

Дарэчы, пра правал самога праекта па вытворчасці вакцын мы таксама расказвалі на падставе закрытага дакумента, перададзенага нам BELPOL.

Ці яшчэ адна гісторыя — дзякуючы іншаму дакументу мы змаглі высветліць не толькі тое, наколькі крытычная сітуацыя з колькасцю медыкаў у Беларусі, але і тое, як улады хаваюць рэальную статыстыку па гэтай праблеме (наймальнікам проста дазволілі не паведамляць афіцыйным органам, калі яны шукаюць работніка не на поўную стаўку).

Акрамя таго, беларускія ўлады дапамагаюць Расіі весці агрэсіўную і злачынную вайну супраць Украіны — і ў адным з нядаўніх тэкстаў мы высветлілі, як адно з дзяржпрадпрыемстваў для гэтага абыходзіла заходнія санкцыі, закупляючы ў Еўропе паўправаднікі, якія могуць выкарыстоўвацца для патрэбаў вайскова-прамысловага комплексу РФ.

Усё вышэйпералічанае — вельмі малая частка таго, што робіць «Люстэрка». Бо нашая місія — не даць хлусні ўладаў і падкантрольнай ім прапаганды стаць праўдай. Расказаць беларусам пра рэальны стан справаў і дапамагчы ім зразумець, чаго чакаць далей.

Калі вы чытаеце гэты тэкст, то, мы ўпэўненыя, усё гэта важна і для вас. І сам факт таго, што вы працягваеце заставацца з намі — ужо вялікі ўнёсак у будучыню «Люстэрка» і незалежнай журналістыкі. Мы будзем удзячныя, калі вы зможаце падтрымаць нас фінансава.

Як нам заданаціць бяспечна для сябе?

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Гэта бяспечна. Гэты сэрвіс выкарыстоўвае больш за 80 тысяч арганізацый з 96 краін. Ён сапраўды надзейны: у аснове — аплатная сістэма Stripe, сертыфікаваная па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS. Сэрвіс быў распрацаваны пяццю асноўнымі гульцамі рынку: Visa, Mastercard, American Express, Discover і JCB. А яшчэ банк не ўбачыць, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка». З нашага ж боку доступ да звестак пра транзакцыі маюць толькі два чалавекі, якія таксама выконваюць усе меры засцярогі падчас працы.

Вам неабавязкова прадстаўляцца. Падчас афармлення плацяжу сістэма папросіць пазначыць імя і прозвішча — вы можаце ўпісаць любы псеўданім, нам неабавязкова ведаць вашыя рэальныя звесткі.

Калі ласка, не плаціце карткамі беларускіх і расійскіх банкаў. Нават у бяспечнай сістэме, нават калі вы за мяжой. Па любых пытаннях наконт плацяжоў, калі ласка, пішыце на пошту [email protected].

Мы ўдзячныя за любую суму. Праз Donorbox вы можаце падтрымаць нас як аднаразовым плацяжом, так і падпісацца на штомесячную падтрымку на любую суму ад пяці еўра. Рэгулярныя плацяжы дадуць нам больш стабільнасці. Аднак памятайце, што важная абсалютна любая дапамога — вы вельмі нам патрэбныя.

Калі вам з нейкай прычыны не падыходзіць сэрвіс Donorbox, вы можаце аформіць падпіску на наш Patreon.