Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Самы танны даляр за год: ці будуць далей зніжацца курсы? Прагноз па валютах
  2. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму
  3. «Мне людзі пішуць кожны дзень». Лукашэнка «адчуў», што пасля выбараў ва ўрадзе «пачаліся свавольствы»
  4. Со стороны России исходит угроза для валютного рынка Беларуси. Как это может отразиться на нацвалюте
  5. «Я никому ничего не обещал». Тихановский объяснил, почему не выполнил просьбу Лукашенко, переданную через американцев
  6. Жителю Беларуси выставили подоходный налог почти в 3 млн рублей. Какой у него тогда был доход?
  7. Ён прымусіў усіх гуляць у яго гульню — і выйграў. Гісторыя самага вядомага і таямнічага серыйнага забойцы Амерыкі
  8. Последствия операции «Паутина»: Россия на третий год войны стала укреплять тыловые авиабазы — вот что показали спутниковые снимки
  9. Власти ввели налоговое новшество — некоторым беларусам придется раскошелиться
  10. «Люди не могут из-за такого безобразия найти работу». В TikTok обратились к Лукашенко из-за «боли», которую поймут многие беларусы
Читать по-русски


/

Увечары 30 красавіка стала вядома, што на волю выйшаў фігурант справы «пра спробу дзяржаўнага перавароту» Юрый Зянковіч, асуджаны ў верасні 2022 года на 11 гадоў. Разам з Зянковічам тады на лаве падсудных аказаліся былая супрацоўніца ягонай мінскай фірмы Вольга Галубовіч і актывіст Дзяніс Краўчук (абаім далі 2,5 года калоніі), палітык Рыгор Кастусёў (выйшаў на волю па памілаванні ў ліпені 2024 года) і палітолаг Аляксандр Фядута. Такім чынам, з пяцярых фігурантаў справы пра спробу «захопу ўлады» за кратамі застаецца толькі Фядута, якога асудзілі на 10 гадоў калоніі. Успамінаем абставіны справы і расказваем, што вядома пра стан здароўя 60-гадовага палітвязня.

Александр Федута во время заседания интеллектуального клуба Светланы Алексиевич в здании посольства Литвы, Минск, 26 марта 2019 года. Фото: TUT.BY
Аляксандр Фядута падчас паседжання інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч у будынку амбасады Літвы, Мінск, 26 сакавіка 2019 года. Фота: TUT.BY

Літаратуразнаўца, які падтрымаў Лукашэнку і хутка расчараваўся ў ім

Аляксандр Фядута родам з Гродна. Сваю кар’еру пачаў з пасады настаўніка рускай мовы і літаратуры і амаль адразу занурыўся ў грамадскую дзейнасць — у 1990-м Фядуту абралі сакратаром ЦК камсамола Беларусі.

У 1994 годзе кар’ера Фядуты зрабіла новы віток — ён увайшоў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Пасля перамогі палітыка яго тагачасны паплечнік узначаліў упраўленне грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. Але доўга з наваспечаным прэзідэнтам не прапрацаваў — у пачатку 1995-га пайшоў у адстаўку.

Пасля гэтага Фядута супрацоўнічаў з беларускімі і расійскімі выданнямі, такімі як «Беларуская дзелавая газета», «Маскоўскія навіны». У 2005 годзе выпусціў кнігу «Лукашэнка. Палітычная біяграфія». У анатацыі да кнігі было напісана, што ў ёй «даследуюцца перыпетыі і заканамернасці станаўлення дыктатуры ў Беларусі».

Праз пяць гадоў Аляксандр Фядута ўвайшоў у перадвыбарчы штаб апанента Лукашэнкі — кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Тады ж пасля сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і разагнаных пратэстаў Фядута першы раз апынуўся за кратамі: яго арыштавалі 20 снежня 2010-га і змясцілі ў СІЗА КДБ. Палітолага абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазней — у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх. Тады Міжнародная амністыя прызнала Фядуту вязнем сумлення.

Праз некалькі месяцаў Фядуту змянілі меру стрымання на падпіску пра нявыезд, а 20 траўня 2011 года асудзілі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам два гады.

Александр Федута зачитывает приветствие от Лукашенко, 1990-е годы. Фото: baj.by
Аляксандр Фядута зачытвае вітанне ад Лукашэнкі, 1990-я гады. Фота: baj.by

Другі раз Аляксандр Фядута апынуўся за кратамі амаль праз 10 гадоў. Ён затрымалі разам з Юрыем Зянковічам у Маскве 12 красавіка 2021 года і абвінавацілі ў спробе дзяржаўнага перавароту. Паводле версіі следства, Фядута і Зянковіч разам з Рыгорам Кастусёвым збіраліся «неканстытуцыйным» шляхам захапіць уладу ў Беларусі. Сярод абвінавачаных таксама былі Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка і Ігар Макар, якія знаходзіліся за мяжой.

Праз некалькі дзён пасля арышту асноўных падазраваных, 17 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асобаў, якія нібыта планавалі замах на яго і ягоных дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША.

Працэс па справе пра «змову з мэтай захопу ўлады» ў Мінскім абласным судзе пачаўся 29 ліпеня 2022 года. На той момант у гэтым абвінавачвалі толькі Зянковіча, Фядуту і Кастусёва (ч. 1 арт. 357 КК), Галубовіч і Краўчука — толькі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (ч. 1 арт. 342 КК).

Зянковіч цалкам прызнаў віну. Як было заяўлена, ён таксама заключыў пагадненне са следствам, абавязаўшыся дапамагчы «выкрыць» астатніх «змоўнікаў». Аляксандр Фядута віну прызнаў часткова, Рыгор Кастусёў — не прызнаў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі цалкам.

У верасні 2022 года суд палічыў іх віну даказанай. Юрыю Зянковічу прызначылі 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву — па 10 гадоў. Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку — па два з паловай гады калоніі.

Аляксандр Фядута ў апошнім слове на судзе заявіў, што змова, у якой іх абвінавацілі, была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту.

«Відаць, што стамляецца, яму цяжка»

З моманту затрымання Аляксандра Фядуты да яго першай асабістай сустрэчы з жонкай прайшло 17 месяцаў. Марына Шыбко змагла ўбачыць мужа пасля абвяшчэння прысуду, у верасні 2022 года.

— Рыхтуецца да перасылкі і калоніі, таму пастрыгся яшчэ карацей. Рэшта зубоў уражвае. З кійком, але досыць бадзёры і задаволены (відаць, таму, што ў іх лазневы дзень), — пісала яна тады ў сацсетках.

Ужо ў кастрычніку таго ж года Марына расказвала «Народнай волі» пра праблемы са здароўем у мужа. Ён усё гэтак жа хадзіў з кіем, турбаваў стан зубоў і сэрца.

— Не можа ляжаць, а гэта значыць, што не можа нармальна спаць. Гэта ўсё паўтараецца, як зімой, хаця зараз пнеўманіі няма. Сашу рабілі і рэнтген, і кардыяграмы, казаў, што нават збіраюцца праводзіць кансіліум. Але асабіста мне зразумела, што без шпіталізацыі і паўнавартаснага абследавання гэта нічога не дасць, бо ў турме няма кардыёлага. А сардэчны рытм збіты, высокі ціск… — казала Шыбко.

Фото БелТА
Аляксандр Фядута (на першым плане) падчас суда, 31 жніўня 2022 года. Фота: БЕЛТА

У канцы снежня, праз суткі пасля пераводу ў магілёўскую калонію № 15, Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу. Як паведамляла тады крыніца «Люстэрка», на гэта пайшлі, каб «падтрымаць сэрца».

— Робяць кропельніцы, здымаюць ацёкі з ног. Умовы ў бальніцы добрыя. Гэта планавае абследаванне. Паколькі ён думае пра кніжныя бандэролі і шкадуе, што не паспеў наведаць бібліятэку, яго стан ужо лепшы. Ён не скардзіцца на недамаганне, — расказвала нашая крыніца.

Тое, як Аляксандра Фядуту прывезлі ў калонію, бачыў экс-палітвязень Ілля (імя змененае. — Заўв. рэд.), які ў той момант знаходзіўся на працы.

— Калі прыехаў у «зону», [ён] быў вельмі хворы, — расказваў наш суразмоўца. — Яго прывезлі аднаго, і я сам бачыў, як цяжка яму было ісці з гаража. Адміністрацыя адразу папярэдзіла Фядуту: калі будзе камунікаваць на палітычныя тэмы з іншымі зняволенымі, то і яго, і суразмоўцу адразу ж адправяць «да пеўняў» (зняволеных з нізкім сацыяльным статусам. — Заўв. рэд.).

У канцы студзеня 2023-га Аляксандра Фядуту выпісалі з турэмнай бальніцы, і ён змог патэлефанаваць жонцы. Марына Шыбко расказвала «Народнай волі», што размова доўжылася ўсяго тры хвіліны.

— Шчыра кажучы, я нават асабліва і не спадзявалася на гэты тэлефонны званок, усё было абсалютна нечакана. Аляксандр паведаміў, што выйшаў з бальніцы. Падлячылі яго там, трохі здароўе аднавілі, — дзялілася жонка палітолага.

Як успамінаў яшчэ адзін былы палітвязень, Ігар, што вызваліўся з ПК-15 летам 2023-га і вельмі часта перасякаўся з Фядутам у прамзоне калоніі, вясной 2023-га той выглядаў не вельмі здаровым чалавекам.

— Мы былі ў адным цэху. Аляксандр Фядута займаўся прыборкай тэрыторыі. Мы чысцілі дрот, а ён падмятаў, прыбіраў ізаляцыю, якая засталася. Было відаць, што чалавеку вельмі балюча і працаваць яму наогул нельга. Але ўсё роўна яго ганялі разам з усімі. Ужо летам нешта памянялася ў медчастцы (нібыта там змяніўся кіраўнік). Я заўважыў, што Фядуту стала значна лягчэй. Чалавек з яго атрада сказаў мне, што новая начальніца дазволіла яму насіць артапедычны абутак. Было заўважна, што ён неяк нават больш жыва забегаў. Ужо пасля вызвалення я размаўляў яшчэ з адным зняволеным, які пасля мяне выходзіў. Ён сказаў, што Фядута зноў здаў пазіцыі ў плане здароўя.

Марина Шибко и Александр Федута. Фото из Facebook
Марына Шыбко і Аляксандр Фядута. Фота: Facebook

Пра пагаршэнне самаадчування палітвязня казаў і Ілля. Паводле яго, у лютым 2024-га пра гэта расказаў на той момант вязень, які нядаўна вызваліўся.

— Гэты чалавек напісаў мне, што Фядуту стварылі вельмі кепскія ўмовы, ён ледзь перасоўвае ногі, але яго ганяюць на прамзону ў любое надвор’е. І ні ўзрост, ні хвароба Фядуты не лічацца змякчальнай акалічнасцю для адпраўкі на працу. Але кажа, што ў ШІЗА яго перасталі адпраўляць.

Як расказваў экс-палітвязень Аляксей Кірэеў у верасні 2024-га, за час адседкі ён змог перакінуцца з Фядутам некалькімі словамі, хоць гэта і было вельмі строга забаронена. У іх абодвух пагоршылася здароўе, і замест працы мужчыны часам заставаліся ў атрадзе.

— Вось тады і ўдавалася трохі пагаварыць, хоць і хаваючыся. Пра сябе ён казаў каротка: «Цяжка, але трымаюся, змагаюся», — успамінаў Кірэеў. — Ведаю, што ў яго ціск, сэрца. Раней назіраў, як раніцай, калі ўсе выйшлі на працу, яму раптам станавілася кепска, хапаўся за агароджу, каб не паваліцца. Потым яго вялі ў медчастку, на тры дні давалі вызваленне ад працы, на «промцы» яго не было. Але ў іншыя дні ён мусіць працаваць — падмятае ў цэху пасля таго як працы скончацца. Відаць, што стамляецца, яму цяжка. Сам казаў, што схуднеў на 30 кілаграмаў. Дык гэта відаць — скура на ім вісіць.

3 лістапада 2024 года Аляксандр Фядута сустрэў за кратамі 60-годдзе. Пра неабходнасць ягонага неадкладнага вызвалення праз стан здароўя заяўляюць праваабаронцы: палітолаг уваходзіць у спіс людзей, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Чытайце таксама