Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  2. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  12. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


/

Жыхар Бабруйска сустрэў у мясцовай краме замежнікаў. Яны расказалі, што прыехалі ў нашую краіну з Пакістана і працуюць на пілараме. Відэа іх дыялогу апублікавала выданне Bobr.by.

@bobr.by_ Пакистанские работники уже в Бобруйске? Случайная встреча корреспондента BOBR.BY с иностранными гражданами в одном из местных магазинов пролила свет на новые реалии белорусского рынка труда. Оказалось, что рабочие из Пакистана работают по годовым контрактам. По словам самих мужчин, трудятся они на пилораме. Автор новости: Валентин Валентинов

♬ оригинальный звук — BOBR.BY

Ролік быў размешчаны ў TikTok 4 траўня. На відэа двое замежнікаў выбіралі лаваш. Жыхар Бабруйска падышоў да гасцей і спытаў, адкуль яны прыехалі.

— Пакістан, — адказалі маладыя людзі.

— Сур'ёзна?

— Так.

— Вы хлопцы з Пакістана, якія прыляцелі ў Беларусь для працы?

— Так.

— А дзе вы працуеце?

— Дрэваапрацоўка.

— На пілараме?

— Так.

Замежнікі таксама дадалі, што з імі заключылі кантракт на год.

Кароткае відэа за суткі сабрала амаль паўмільёна праглядаў і амаль тысячу каментароў.

«Людзі прыехалі на заробкі, а не назаўсёды. Разадзьмулі гэтую тэму так, што ўсе ўпэўненыя, што з Беларусі зробяць другі Пакістан. Я нагадаю, што мы не РФ. Тут цырымоніцца ніхто не будзе», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Учора ў Маладзечне бачыла чалавек пяць», — падзялілася Anastasizzz.

«Можа, нейкі час і будуць працаваць, але выдаткоўваць тут яны будуць мінімум. Ім жа трэба сем'і дома ўтрымліваць, так што ўвогуле спрэчнае пытанне», — адзначыў starik741.

«Таму ніколі ў нас заробкі не вырастуць. Лягчэй нагнаць людзей, якія будуць працаваць за тры соткі, чым нашым зп падымаць», — Laygy.

«Толькі Беларусь для іх перавалачнае месца ў Еўропу», — Сяргей.

Нагадаем, 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам. Палітыкі дамовіліся пра магчымы прыезд у Беларусь 100−150 тысяч працоўных мігрантаў з ісламскай рэспублікі.

Яшчэ ў пачатку студзеня Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў прыцягваць працоўных мігрантаў з Таджыкістана, Сірыі, Узбекістана. Палітык адзначыў, што не пярэчыць супраць прыцягнення на беларускія прадпрыемствы замежнікаў, галоўнае, каб гэта былі кваліфікаваныя спецыялісты.

— Хочаш запрасіць таджыкаў, узбекаў, казахаў, сірыйцаў, афганцаў, любых людзей, запрашай. Але ты мусіш ведаць, што гэта за людзі і што яны табе патрэбныя на гэтым месцы і могуць гэтую аперацыю ажыццяўляць. Не ўмеюць — навучы, — запатрабаваў Лукашэнка.

Ідэя Лукашэнкі выклікала занепакоеную рэакцыю ў беларускіх сацсетках. 23 красавіка МУС паведаміла, што плыні працоўнай міграцыі ў Беларусь з Пакістана «адсутнічаюць, як і злачынствы, учыненыя выхадцамі з гэтай дзяржавы».

Чытайце таксама