Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В колониях непроизвольно начинаешь ненавидеть самого себя». Еще двое освобожденных политзаключенных дали интервью
  2. Почему из потенциальных соперников Лукашенко 2020-го отпустил только Тихановского, а Бабарико оставил за решеткой? Спросили у аналитиков
  3. Умер легендарный беларусский академик, так и не принявший власть Лукашенко
  4. Знали ли Офис о том, что Тихановского отпустят и как США решали, кого включат в список? Спросили у Франака Вячорки
  5. В Варшаве найден мертвым беларусский активист, признавшийся в сотрудничестве со спецслужбами
  6. До 45 млн погибших. Рассказываем о самом страшном голоде в мировой истории
  7. «Список от американских партнеров». Тертель рассказал, как готовили освобождение 14 политзаключенных и что Лукашенко хочет взамен
  8. В Беларуси освободили 14 политзаключенных. Среди них Сергей Тихановский
  9. Путин опять отметился громкими заявлениями по Украине, но умолчал о важных вещах. Эксперты прочли его слова «между строк»
  10. Тихановский рассказал, как спрашивал у Лукашенко, зачем тот подбросил ему 900 тысяч под диван. Вот каким был ответ
  11. Сергей Тихановский впервые выступил после освобождения
  12. «Он в боевом настроении». Кучинский рассказал «Зеркалу», как дела у Тихановского, которого освободили 21 июня
  13. Журналист из Литвы спросил у Сергея Тихановского, чей Крым. Вот что тот ответил
  14. Рассказываем, кто из беларусов был в списке политзаключенных, которых освободили 21 июня
  15. Бомбардировщики США ударили по ядерным объектам в Иране
  16. «Никто не понимал, почему мы оказались в Минске». Экс-политзаключенный, освобожденный вместе с Тихановским, рассказал, как это было
  17. Россия пытается уменьшить свою зависимость от Ирана — это касается войны в Украине. Рассказываем, что придумал Кремль
  18. В Минск приехал спецпосланник Трампа Келлог, с ним встретился Лукашенко
  19. Власти пояснили, почему вернули регулирование «взбесившихся» цен на продукты. Посмотрите на их пояснения, а потом — на чеки из магазинов
Читать по-русски


/

У рэдакцыю напісаў Міхаіл. Ён знайшоў вакансію ў Польшчы і атрымаў запрашэнне. Каб трапіць у суседнюю краіну і прыступіць да абавязкаў, заставалася няшмат: атрымаць візу і дабрацца да працы. Але з гэтым узнікла праблема. Вось ужо тры месяцы мужчына не можа нават запісацца на падачу дакументаў. Паводле візавай эксперткі Анастасіі Лысакоўскай, ён не адзіны, хто трапіў у такую сітуацыю.

 Изображение носит иллюстративный характер. Фото: immigranthouse.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: immigranthouse.com

Імя суразмоўцы змененае дзеля яго бяспекі.

Запрашэнне на працу Міхаіл атрымаў у студзені. Каб запісацца на візу, ён звярнуўся па дапамогу да пасярэдніка, які дапамагае лавіць месцы праз чат-бот у Telegram, і з лютага пачаў спрабаваць.

— Лічыў, каб зарэгістравацца, патрэбная добрая праграма і сучасны тэлефон. Потым зразумеў, што, нават маючы на руках дарагі мабільны, нічога не зробіш, бо прэтэндэнтаў вельмі шмат, а «разыгрываюць» добра калі некалькі дзясяткаў месцаў, — напісаў у рэдакцыю мужчына. — У ідэале візавы цэнтр «выкідвае» месцы два-тры разы на месяц. Калі яны з’яўляюцца, куратар (чалавек, які дапамагае з запісам) пра гэта паведамляе, і ты спрабуеш злавіць слот.

Па такой схеме Міхаіл спрабуе зарэгістравацца вось ужо тры месяцы, але пакуль безвынікова.

— І я такі не адзін! — эмацыйна заяўляе ён.

Экспертка Анастасія Лысакоўская адзначае, што, у адрозненне ад пасярэднікаў, сам візавы цэнтр прапануе запісацца на падачу толькі праз іх афіцыйны сайт. Пры гэтым злавіць месца на працоўную візу гэтак жа складана, як і на турыстычную.

— Яна адносіцца да катэгорыі D і дазваляе доўгатэрміновае знаходжанне ў краіне. Для яе сістэма вылучае асобныя слоты. Але, як і з турыстычным шэнгенам, ахвочых значна больш, чым «акенцаў», таму атрымаць свабоднае складана, — тлумачыць суразмоўніца. — Да таго ж у момант рэгістрацыі сайт можа лёгка завіснуць і не адкрывацца. Пры гэтым такі заход залічваецца як спроба. Тры спробы — і сістэма блакуе карыстальніка на 24 гадзіны, бо расцэньвае гэта як шматразовы ўваход.

Акрамя таго, сістэма верыфікацыі не заўсёды карэктна спрацоўвае.

— Чаму? Адна з прычын — ёй, скажам так, не падабаецца вашае фота ў пашпарце. Падчас верыфікацыі яна не бачыць падабенства з чалавекам, які спрабуе зарэгістравацца. У выніку не прапускае, — працягвае экспертка. — У мяне былі кліенты, якія самі год спрабавалі злавіць слот. Тое, што ў іх было запрашэнне ад працадаўцы, ніякіх бонусаў і пераваг не давала.

Са словаў Анастасіі, цяпер месцы на падачу на працоўныя візы з’яўляюцца двойчы на месяц. Інфармацыя пра гэта размяшчаецца на сайце цэнтра ў раздзеле «Важная інфармацыя і паведамленні».

— З маіх назіранняў, на гэты момант складаней за ўсё запісацца ў Мінску, лягчэй — у Брэсце, бо тут менш ахвочых, — падказвае суразмоўніца. — І ўсё ж зрабіць гэта самому можна. Але, як мне здаецца, тыя, у каго гэта атрымліваецца, — шчасліўчыкі.

Па каментар наконт сітуацыі з працоўнымі візамі «Люстэрка» звярнулася ў Генеральнае консульства Польшчы. Мы апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем.

Чытайце таксама