Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


/

Дактары ігнаравалі незвычайны сімптом раку ў 32-гадовай жыхаркі Вялікабрытаніі Эмы Сімс, нягледзячы на яе скаргі. Медыкі запэўнівалі, што анкалогіі ў яе няма, а тым часам пухліна ў пацыенткі была — на момант выяўлення новаўтварэнне вырасла ўжо да 8 сантыметраў, піша Wales Online. У Сімс дыягнаставалі лімфому Ходжкіна — рэдкую форму раку крыві, якая спачатку праяўлялася моцным свербам у нагах. Такая рэакцыя сапраўды можа быць сімптомам злаякасных пухлін, на які многія не звяртаюць увагі. «Люстэрка» расказвае, што трэба ведаць пра гэта.

Изображение использовано для иллюстрации. Фото: pexels.com
Выява выкарыстаная для ілюстрацыі. Фота: pexels.com

Сімс кажа, што гадамі адчувала: нешта не так. Але тэрапеўты ўвесь час запэўнівалі яе, што з ёю ўсё ў парадку. Тым часам жанчына адчувала пастаянную стомленасць, не магла набраць вагу і, што самае дзіўнае, пакутавала ад свербу ў нагах.

Калі да гэтага набору сімптомаў дадаліся начная потлівасць і боль у грудзях, Сімс пачала настойлівей дамагацца адказаў на свае пытанні. Дактары ж усё роўна неаднаразова адпраўлялі яе дадому, запэўніваючы, што ніякіх адхіленняў у яе аналізах няма.

— Мой тэрапеўт тройчы адмаўляўся разбірацца са мной, і нават давялося звяртацца ў аддзяленне неадкладнай дапамогі. Кожны раз мне казалі, што няма нічога сур’ёзнага. Мне рабілі аналізы крыві і катэгарычна заяўлялі, што раку ў мяне няма. Адзін доктар сказаў: «У вас няма лейкеміі, у вас няма лімфомы. Усе паказчыкі выдатныя». І на гэтым усе спробы дабіцца нечага скончыліся, — успамінае Сімс.

Толькі ў снежні 2024 года, пасля некалькіх месяцаў пагаршэння сімптомаў, Сімс нарэшце скіравалі ў гематалагічнае аддзяленне адной з бальніц. Там высветліць прычыну самаадчування брытанкі дапамагла камп’ютарная тамаграфія: у яе грудзях была ўжо 8-сантыметровая пухліна, якая распаўсюдзілася на правае лёгкае.

Афіцыйны дыягназ — лімфома Ходжкіна — Сімс паставілі 4 лютага 2025 года. Па іроніі лёсу, у гэты ж дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з ракам.

— Мне паведамілі пра гэта па тэлефоне за пару тыдняў да таго, як біяпсія пацвердзіла дыягназ. Так што ў мяне было трохі часу, каб прыйсці ў сябе, — тлумачыць жанчына.

Цяпер Сімс раіць усім, хто сутыкаецца з такім стаўленнем з боку дактароў, давяраць сваім адчуванням. Паводле яе, калі чалавек адчувае, што нешта не так, варта «працягваць звяртацца да медыкаў» зноў і зноў.

Чаму ўзнікае сверб падчас раку

Некаторыя віды злаякасных пухлін сапраўды выклікаюць сверб у нагах. Лічыцца, што гэты сімптом найбольш характэрны для такіх тыпаў раку, як лімфома (асабліва хвароба Ходжкіна), множная міелома, лейкемія і нейраэндакрынная пухліна, якая закранае страўнік.

Навукоўцы таксама высветлілі, што сверб бывае характэрны і для раку скуры, печані, жоўцевага пухіра і жоўцевых пратокаў. Прычым розніца ў праявах сімптомаў, згодна з назіраннямі даследчыкаў, залежыць ад колеру скуры пацыента ці пацыенткі.

Так, цемнаскурыя людзі са свербам часцей пакутавалі ад раку скуры, мяккіх тканак (напрыклад саркомы) і ад раку, звязанага з крывятворнай сістэмай. А ў светласкурых пацыентаў з такім самым сімптомам часцей назіраліся рак печані, лёгкіх, стрававальнага тракту і жаночых полавых органаў (у прыватнасці, рак яечнікаў).

Праўда, пакуль да канца не ясна, чаму пры некаторых відах раку ў нагах з’яўляецца моцны сверб. Як мяркуюць дактары, прычынай могуць быць або рэчывы, якія выдзяляюцца пухлінай, або рэакцыя арганізма на яе саму.

— Сверб, як правіла, адчуваецца па ўсім целе, але асабліва праяўлены на нагах і грудзях. Звычайна ён знікае пасля пачатку лячэння раку, — кажуць яны.

Навукоўцы дапаўняюць, што прымушаюць нас адчуваць сверб розныя нервовыя канчаткі — гэтак жа, як і рэцэптары, дзякуючы якім мы адчуваем боль, цяпло ці холад. Па сутнасці, гэта фізіялагічны механізм самаабароны: так мы разумеем, што неабходна адрэагаваць на праблему ці з’яву, пра якія кажа арганізм. Так што сапраўды справакаваць сверб у тэорыі можа наогул усё, што хоць нейкім чынам раздражняе тыя самыя нервовыя канчаткі.

Изображение использовано для иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява выкарыстаная для ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Да прыкладу, той жа рак крыві (такі як лейкемія) увогуле можа выклікаць высыпанні ці іншыя пашкоджанні скуры. Гэтыя запаленчыя станы самі па сабе робяцца прычынай свербу.

Яшчэ адна прычына яго з’яўлення, на думку медыкаў, можа заключацца ў назапашванні жоўцевых соляў. Такое, як правіла, адбываецца пры раку жоўцевых пратокаў, печані або падстраўнікавай залозы.

Некаторыя віды анкалагічных захворванняў могуць выклікаць вызваленне гістаміну, што таксама прыводзіць да свербу. Адно з іх — грыбападобны мікоз (тып скурнай Т-клеткавай лімфомы).

Ці часта сверб — сімптом раку?

Складана сказаць дакладна, але як мінімум адно даследаванне, апублікаванае ў 2019 годзе, паказала: у людзей са скурным свербам імавернасць наяўнасці анкалагічнага захворвання амаль у шэсць разоў вышэйгая, чым у тых, хто не адчувае гэтага сімптому.

Адразу супакоім: калі вы адчуваеце сверб час ад часу, то гэта наўрад ці звязана з ракам. Жаданне пачухацца можа быць выкліканае цэлым шэрагам прычын, у тым ліку праз занадта сухую скуру ці алергічную рэакцыю.

Статыстыкі, як часта сверб узнікае як сімптом ці прыкмета патэнцыйнай анкалогіі, у навукоўцаў пакуль няма. Але некаторыя з іх ацэньваюць, што ад 10 да 50% людзей могуць пакутаваць ад пастаяннага або адчувальнага ва ўсім целе свербу праз нейкае асноўнае захворванне. Вядома, ёсць і нейкі шанец таго, што яно можа аказацца анкалагічным.

Небяспека ў тым, што звязаны з ракам сверб можа адчувацца гэтак жа, як сверб пры звычайных скурных захворваннях ці іншых дабраякасных (няракавых) утварэннях. Хоць некалькі адрозненняў усё ж ёсць.

Так, прыкметамі свербу, звязанага з ракам, можа быць тое, што ён пачынаецца пасля кантакту з вадой (яго называюць аквагенным). Таксама на наяўнасць пухліны можа паказваць генералізаваны — то-бок распаўсюджаны па ўсім целе — сверб без сыпу і іншых скурных праяваў, які замінае весці нармальнае жыццё і не праходзіць хаця б некалькі тыдняў.

Акрамя таго, пры наяўнасці свербу варта звяртаць ўвагу і на іншыя падазроныя сімптомы. Напрыклад, начную потлівасць — ад яе згаданая ў пачатку тэксту Эма Сімс таксама пакутавала. Калі ёсць абедзве гэтыя прыкметы, то яны ўжо могуць сведчыць пра развіццё ў арганізме анкалагічнага захворвання. А некаторыя віды лейкеміі і рак грудзей, як мы ўжо згадвалі, могуць выклікаць яшчэ і сып: на такія праявы таксама варта звяртаць увагу.

І ўсё ж часцей за ўсё сверб узнікае не праз рак. Прычын у яго можа быць мноства: сухасць скуры, экзэма, стрэс і трывожнасць, інфекцыі, дыябет, захворванні шчытападобнай залозы. Не варта забываць, што раздражненне скуры можа быць рэакцыяй на лекі, з’яўляцца пасля прыёму занадта гарачага душа і з іншых прычын. Аднак калі вам рэгулярна дадзявае сверб без відавочных прычын, запісацца на прыём да доктара, каб вызначыць яго асноўную прычыну і пачаць лячэнне, можа быць крытычна важна.

Хаця гэты тэкст напісаны на аснове аўтарытэтных медыцынскіх крыніц, яго нельга прыраўноўваць да кансультацыі доктара. У кожнага чалавека ёсць свае асаблівасці, таму заўсёды варта кансультавацца з прафесіяналам, якому вы давяраеце.