Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Со стороны России исходит угроза для валютного рынка Беларуси. Как это может отразиться на нацвалюте
  2. «Люди не могут из-за такого безобразия найти работу». В TikTok обратились к Лукашенко из-за «боли», которую поймут многие беларусы
  3. «Мне людзі пішуць кожны дзень». Лукашэнка «адчуў», што пасля выбараў ва ўрадзе «пачаліся свавольствы»
  4. Жителю Беларуси выставили подоходный налог почти в 3 млн рублей. Какой у него тогда был доход?
  5. Ён прымусіў усіх гуляць у яго гульню — і выйграў. Гісторыя самага вядомага і таямнічага серыйнага забойцы Амерыкі
  6. Самы танны даляр за год: ці будуць далей зніжацца курсы? Прагноз па валютах
  7. «Я никому ничего не обещал». Тихановский объяснил, почему не выполнил просьбу Лукашенко, переданную через американцев
  8. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму
  9. Власти ввели налоговое новшество — некоторым беларусам придется раскошелиться
  10. Последствия операции «Паутина»: Россия на третий год войны стала укреплять тыловые авиабазы — вот что показали спутниковые снимки
Читать по-русски


/

Крымінальную справу за «неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» завялі ў дачыненні да 78-гадовай Ніны Багінскай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нина Багинская. Архивное фото TUT.BY
Ніна Багінская. Архіўнае фота TUT.BY

Жанчыне інкрымінуюць артыкул 342−2 Крымінальнага кодэкса. Падставай для крымінальнага пераследу сталі шпацыры са значкамі бел-чырвона-белага колеру на вопратцы і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле звестак «Вясны», у 2024 годзе Ніну Багінскую тры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 24.23 КаАП (Несанкцыянаванае пікетаванне). Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў. Акрамя таго, на яе склалі яшчэ пяць пратаколаў.

Крымінальная справа будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёна сталіцы.

«Гэта сёмая справа паводле гэтага артыкула з моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс, якая дайшла да суда. Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу», — перадае «Вясна».

Артыкул 342−2 КК. Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў

Парушэнне вызначанага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, у тым ліку публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем вызначанага парадку іх арганізацыі або правядзення (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), калі гэтае дзеянне здзейсненае неаднаразова, — караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той самы тэрмін.

Заўвага. Для мэтаў гэтага артыкула дзеянне прызнаецца здзейсненым асобай неаднаразова, калі гэтая асоба двойчы цягам аднаго года падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, і цягам года пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання за такія дзеянні зноў парушыла парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.