Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


Былы палітзняволены Юрась Зянковіч праходзіць у ЗША праграму рэабілітацыі, каб аднавіцца пасля лукашэнкаўскага палону. Ён расказаў «Нашай Ніве», хто заманіў яго ў Маскву, ці былі гарантыі ад Вольгі Карач, а таксама раскрыў таямніцу — дзе правёў апошнія месяцы ў Беларусі.

Юрась Зянковіч падчас інтэрв'ю прапагандыстам у гатэлі «Еўропа». Скрыншот: АНТ
Юрась Зянковіч падчас інтэрв'ю прапагандыстам у гатэлі «Еўропа». Скрыншот: АНТ

— Вы сапраўды верылі ў тое, што незнаёмыя вам сілавікі гатовыя скінуць Лукашэнку і хочуць паставіць менавіта вас на чале Беларусі? Як атрымалася, што вы трапілі ў гэту дзіўную змову?

— Пераварот збіраўся рабіць не я — мяне папрасіў падпалкоўнік Іван Жураўскі, у той час афіцэр Генеральнага штаба (ён быў укаранёным у шэрагі «змоўшчыкаў» сілавіком і асноўным сведкам па справе, якога дапытвалі ў судзе за зачыненымі дзвярыма — НН), падрыхтаваць план трансфармацыі краіны і пераходу да дэмакратыі. Менавіта стварэнне гэтага плана было пастаўлена ў віну мне, Аляксандру Фядуце і Рыгору Кастусёву. Дэталі гэтага плана я апублікую пазней. За сам ваенны пераварот адказваў Жураўскі — гэта была ягоная ідэя, а мы ў вайсковыя планы не ўмешваліся.

Мы ж не ідыёты — мы разумелі, што ў вайсковых пытаннях ніхто з нас не разбіраецца.

— Гучалі словы, якія сталі мемам — быццам вы паляцелі ў Маскву «пад гарантыі Вольгі Карач». Ці сапраўды гэта так?

— У Маскву я ляцеў для сустрэчы з Жураўскім, а таксама для сустрэчы ва ўсерасійскім Фондзе міра. Я на той час удзельнічаў у кансультацыях грамадзянскіх супольнасцяў Расіі і Украіны па пошуку міра на Данбасе.

Вольга была ні прычым: я быў упэўнены, што, улічваючы маю ролю ў міратворчым працэсе на Данбасе, я — недатыкальная асоба для расіян.

Тым больш мае расійскія партнёры пацвярджалі гэта. А яны дзейнічалі па ўпаўнаважанні [прэс-сакратаркі МЗС Расіі] Марыі Захаравай. Тое, што Пуцін у той час ужо планаваў вайну, мне нават у кашмарным сне не магло прыйсці ў галаву. А аказалася, што мір яму ўжо не быў патрэбны, як і людзі, якія спрабавалі той мір шукаць.

— Вы пайшлі на здзелку са следствам, але ў выніку атрымалі столькі ж, колькі і астатнія. Ці не шкадуеце, што абралі такую стратэгію?

— Пайсці на здзелку мяне доўга ўгаворвалі следчыя. Я разумеў, што яна хутчэй за ўсё нічога не дасць. Але і згубіць я нічога не мог: або выйграваў, або заставаўся пры сваіх. Таму я яе падпісаў ужо ў самым канцы следства.

Цікава, што я на судзе віну прызнаў цалкам, Фядута — часткова, Кастусёў не прызнаў зусім, а атрымалі мы ўсе аднолькава.

То бок прызнанне-непрызнанне ўвогуле ні на што не ўплывала.

Юрась Зянковіч у Літве пасля вызвалення. Здымак апублікавала ў сваім блогу ў X журналістка Грэта Ван Сустэрэн
Юрась Зянковіч у Літве пасля вызвалення. Здымак апублікавала ў сваім блогу ў X журналістка Грэта Ван Сустэрэн

— Якімі былі вашы апошнія месяцы ў Беларусі? Вы ж былі ўжо не ў СІЗА? А дзе, у гатэлі?

— Сёлета з 3 студзеня да 30 красавіка я знаходзіўся ў «амерыканцы», камера № 4. Іншая справа, што мае суседзі па камеры ўсе атрымлівалі вельмі добрыя перадачы. КДБ адкормліваў мяне (гэта лёгка чыталася ўсімі) за кошт іншых вязняў.

Я не атрымліваў перадачы з 2023 года. Першы і апошні ліст па пошце я атрымаў у жніўні 2021 года. А тэлефонных званкоў мне не далі ніводнага за ўвесь час.