Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  2. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  3. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  4. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  5. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  8. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  9. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  10. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  11. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  14. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  15. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  16. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
Читать по-русски


Экс-палітзняволеная 39-гадовая Ганна Кандраценка памерла пасля працяглай барацьбы з ракам, які ёй дыягнаставалі яшчэ ў калоніі ў Гомелі, дзе яна адбывала тэрмін па некалькіх артыкулах за абразу прадстаўнікоў улады. Рэдактарка канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная, якая ў калоніі была ў адным атрадзе з Ганнай, расказала «Нашай Нiве» раней невядомыя факты з біяграфіі жанчыны.

Анна Кондратенко. Фото: spring96.org
Ганна Кандраценка. Фота: spring96.org

Ганна Кандраценка нарадзілася ў аграгарадку Вайнілавічы Чавускага раёна, але апошнім часам да затрымання жыла ў Магілёве, дзе арандавала жыллё.

«Аня была прадавачкай у кіёску: гарбата, цыгарэты, кава. Яна расказвала пра працу там у такім кантэксце, што гэта і было яе жыццём. А яшчэ — маці. Яна сказала мне, што дзяцей і мужа ў яе няма, у яе ёсць толькі маці. Яна ніколі падрабязна не расказвала пра яе (і наогул пра сям’ю), нібыта абараняючы, але мы зразумелі, што маці ў яе хварэла. Было відаць, як Аня за яе трывожыцца. Калі Ані прыйшоў мамчын ліст (а ёй рэдка прыходзілі лісты), яна проста трапятала над ім! Гэта для яе была сапраўдная падзея», — дзеліцца Ірына Шчасная.

Суразмоўніца кажа, што добра памятае дзень, калі Ганну прывялі ў зону:

«Яна трапіла ў наш атрад, і разам з Машай Каленік (былой палітзняволенай, якую судзілі па „справе студэнтаў“. — Заўв. рэд.) мы былі першымі, хто сустрэў яе там. Ужо з першага позірку было зразумела: за плячыма ў Ані цяжкі, поўны болю жыццёвы шлях. Яна трымалася насцярожана, не давярала амаль нікому, нібыта ўвесь час чакала новага ўдару ад жыцця.

Мы з Машай паступова, асцярожна пачалі ствараць для яе прастору цяпла. Размаўлялі, падтрымлівалі, стараліся хоць трохі змякчыць яе штодзённасць. І паступова Аня пачала адкрывацца, давяраць. Не хавала, што ненавідзіць гэтую сістэму — дакладна фармулявала свае думкі наконт таго, што адбываецца».

Перадачаў з волі жанчына не атрымлівала. Маці фізічна і фінансава не магла сабе гэта дазволіць, а цётка не лічыцца блізкім сваяком, таму атрымаць ад яе дапамогу было немагчыма.

«Зімой яна засталася без цёплых рэчаў, а быць у зоне без іх — гэта жах. Плюс Аня была нездарова худая, яна відавочна недаядала, была галодная. Таму ёй стараліся выбіць большыя порцыі. Яе шкадавалі нават крымінальніцы спрабавалі яе накарміць. Мы таксама дапамагалі чым маглі — нейкімі рэчамі, дробязямі, проста ўвагай. Нават праз забарону адміністрацыі — знаходзілі спосабы. Толькі загадчыца гаспадаркі, галоўная зэчка ў атрадзе, Юлія Любіна, усё цкавала Аню, маўляў, яна прыкідваецца, што бедная і няшчасная, на ёй араць трэба. У цэлым усе „палітычныя“ атрады ад Любінай цярпелі».

Пры гэтым у Ганны былі відавочныя праблемы са здароўем. Паводле Ірыны Шчаснай, падчас першага медагляду па прыбыцці ў калонію ў жанчыны не выявілі анкалагічнага захворвання. Пры гэтым у яе даўно быў псарыяз, які пачаў прагрэсаваць падчас працы на «швейцы».

«За швейнай машынкай у Ані моцна балела паясніца, таму яе паставілі на абразанне і вываратку куртак. А там жа тканіна насычаецца спецыяльнымі рэчывамі, і псарыяз ад кантакту з ёй абвастрыўся. Аня заўсёды нацягвала рукавы, каб ніхто не бачыў яе гэтыя рукі худзенькія з пашкоджанай скурай — яна іх расчэсвала. Гэта было невыносна для яе, але з гэтай працы яе ніхто не здымаў. Адзін раз яе паклалі на лячэнне ў санчастку, але карысці гэта не прынесла».

Са словаў суразмоўніцы, анкалагічнае захворванне — рак шыйкі маткі — у Ганны знайшлі, калі тая вярнулася ў калонію пасля другога прысуду.

«Яна тады трапіла ў іншы, першы, атрад, пахадзіла нядоўгі час на вытворчасць, і потым яе ўжо знялі з фабрыкі. Аня пераконвала мяне, што ўсё добра, нічога страшнага не будзе, я тады і паверыла ёй, а вось такое гора…»

Ірына кажа, што Ганна марыла выйсці і зноў проста жыць вольным жыццём, вярнуцца на сваю працу.

«Ведаеце, яна ўмела радавацца дробязям — ёй вось падабаўся нейкі гурт музычны расійскі, яна напісала аднойчы салісту ў інтэрнэце — ён ёй адказаў, і гэта для яе была значная жыццёвая падзея».

Ганну Кандраценка арыштавалі ў траўні 2022 года адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369-м (Абраза прадстаўніка ўлады), 368-м (Абраза Лукашэнкі) і 391-м (Абраза суддзі). Жанчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-каналах.

12 ліпеня 2022 года суддзя Наталля Панасенка асудзіла яе на тры гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (каля 3200 рублёў). Потым яе адправілі ў калонію № 4 у Гомелі.

Пасля жанчыну паўторна вывезлі ў СІЗА і зноў судзілі па артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Паводле інфармацыі праекта Dissidentby, новая справа была звязаная з яшчэ адным каментаром, пакінутым у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС Андрэя Баграёнка. Суддзя Вольга Краўчанка асудзіла Ганну на год пазбаўлення волі і 50 базавых велічынь штрафу, але новы тэрмін быў паглынуты папярэднім, стражэйшым.

Ганна Кандраценка адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На волі яна прабыла крыху больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.

Экс-палітзняволенай не стала 5 лютага 2025 года: яна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя. Жанчыну пахавалі на малой радзіме ў Вайнілавічах.