Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  10. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  11. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


/

Беларуска Кацярына Лысёнак некалькі гадоў працуе ў Google, дзе фармальна займала розныя пасады, але ў асноўным яе абавязкі заўсёды заключаліся ў працы з персаналам, у тым ліку раскрыццё іх талентаў і коўчынг. У падкасце «Праца-ваца» спецыялістка расказала, што беларускі (і ў прынцыпе жанчыны з Усходняй Еўропы) нашмат часцей, чым іншыя, ставяць сабе недасяжныя планкі — і пакутуюць ад гэтага.

Кацярына Лысёнак. Фота з архіва суразмоўніцы
Кацярына Лысёнак. Фота з яе асабістага архіва
Нагадаем, раней «Люстэрка» ўжо расказвала гісторыю Кацярыны Лысёнак падрабязней — пра яе кар’ерны шлях і тое, як дзяўчынка са звычайнай сям'і бібліятэкаркі і электрыка з невялікага горада Беларусі змагла трапіць у найбуйнейшую сусветную карпарацыю.

Вядоўца падкаста Таццяна Дзямчук пацікавілася ў Лысёнак, ці сутыкалася тая на практыцы з розніцай ва ўспрыманні сябе ў беларусак і жанчын з іншых краін, якія будуюць кар’еру.

— Пачнём з таго, што традыцыйна усё ж такі багата ў якіх соцыумах дзяўчаты і жанчыны нашага пакалення, якія нарадзіліся ў 1980−1990-я, больш-менш усё адно раслі ў гэтай парадыгме «будзь добрай»: будзь добрай дачкой, каляжанкай… Рэдка гэта гучала як «будзь амбіцыёзнай каляжанкай» ці «будзь смелай дзяўчынкай», — падкрэслівае Лысёнак. — Каб усім было ладненька, а свае патрабаванні і свае хацелкі — гэта не тое што другаснае, гэтага ўвогуле можа не існаваць.

Пры гэтым, як адзначае Лысёнак, беларускі ўсё роўна адрозніваюцца ад замежніц — нават калі ўсіх выхоўвалі прыкладна ў адным і тым жа сцэнары.

— Дзе я заўважаю розніцу, дык гэта ў эмацыйнай адукацыі, рэгуляванні, — кажа яна. — Па-за межамі Беларусі я бачу больш здаровых варыянтаў. <…> Усё ж такі паўсюль ёсць гэтая тэма: дзяўчат вельмі часта выхоўваюць такім чынам, каб яны былі зручныя. Але ва ўсходнееўрапейскіх краінах на гэта яшчэ накладаецца проста шалёны перфекцыянізм і нерэалістычныя чаканні [ад сябе].

Паводле спецыялісткі Google, у многіх беларусак (і яна сама не выключэнне) у той ці іншай ступені прасочваецца савецкая ўстаноўка быць «спартсменкай, камсамолкай і проста прыгажуняй», не заўсёды нават свядома. То-бок жанчына «працуе так, нібыта ў яе няма сям'і, у сям'і яна такая маці, дачка або сястра, нібы ў яе няма працы», а яшчэ яна лічыць, што неабходна ўдзельнічаць у іншых сацыяльных актыўнасцях.

— І мы лічым, што гэта нармальна! І што ў нас павінна атрымлівацца «на пяцёрачку», ніякай «чацвёрачкі» — адначасова па ўсіх кірунках увесь час. Пры гэтым мы павінны выглядаць так, быццам нам гэта нічога не каштуе. <…> Ды каб у мяне была такая традыцыйная жонка… Можаш сабе ўявіць? — кажа Лысёнак. — Прыходзіш дадому, а ў цябе: прыбрана, нагатавана, адзежа памытая ў шафе ўжо вісіць, у краму ўжо сходжана, калі ёсць дзеці ці каты, то яны таксама сядзяць памытыя, ім жопы мыць не трэба. І ты такі прыйшоў [з працы], адпачыў і сеў пісаць дысертацыю. О багі, ды калі б я сваё жыццё так жыла, у мяне б столькі было рэсурсаў, сіл, энергіі, часу на тое, каб укласціся ў свае амбіцыйныя праекты.

Лысёнак таксама звяртае ўвагу, што класічнае пытанне пра «баланс паміж сям’ёй і кар’ерай» ніколі не задаюць мужчынам, хоць жанчынам — пастаянна.

— [Быццам] у іх няма сем’яў. Ім жа не трэба балансаваць, — іранізуе спецыялістка. — Жанчын запытваюць пастаянна, і ты такая: «Рэальна, а як мне балансаваць паміж чыстай падлогай і маёй дысертацыяй?» Дарэчы, магу сказаць, што мая сям’я і соцыум цалкам чысціню маёй падлогі ацэньвае як большую каштоўнасць мяне як чалавека і як жанчыны, чым якасць маёй дысертацыі.

На думку Лысёнак, менавіта такі сацыяльны ціск беларускі адчуваюць кожны дзень і потым ціснуць ужо на саміх сябе ўнутрана, ставячы недасяжныя планкі ў кар’еры і мацярынстве, адпаведнасць якім сумясціць проста немагчыма.

Нагадаем, жанчыны ў Беларусі ўсё яшчэ выдаткоўваюць на хатнія абавязкі (уключаючы гатаванне, уборку і выхаванне дзяцей) прыкладна на 2,5 гадзіны на суткі больш, чым мужчыны.

Чытайце таксама