Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  2. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  3. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  10. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  11. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


"Точка"

Жыхарка беларускай сталіцы стала інтэрнэт-зоркай, пасля таго як зрабіла заказ на адным з папулярных маркетплэйсаў. Аднак слава аказалася з непрыемным адценнем: амаль усе каментатары абвінавацілі беларуску ў «спажывецкім тэрарызме», піша Tochka.by.

Дзяўчына з нікам Фея расказала ў сацсетцы X, што аформіла на Wildberries замову на 34 купальнікі, каб выбраць патрэбны. Сума атрымалася вялікая — 3 078,2 рубля.

А далей — класіка: яе пост ініцыяваў гучны скандал, а карыстальнікі Х падзяліліся на два варожыя лагеры. Адны назвалі ўчынак, мякка кажучы, недапушчальным, іншыя адстойваюць правы.

Першымі аб’явіліся хейтары: каментатары абвінавацілі мінчанку ў тым, што яна ператварае жыццё работнікаў пункта выдачы заказаў (ПВЗ) у пекла. Бо ім трэба будзе перапакаваць і аформіць вяртанне на ўсе вырабы.

Часцей за ўсё аўтарцы паста задавалі пытанне, навошта выбіраць з такой вялікай колькасці купальнікаў. А яшчэ яе прасілі выкласці «топ фота» па выніках прымеркі.

Некаторыя не здагадаліся паглядзець, што дзяўчына жыве ў Беларусі, а не ў РФ, і абвінавацілі яе ў хлусні, заяўляючы, што немагчыма замовіць 34 купальнікі на 3000 расійскіх рублёў.

Фея адразу чытала каментары і адказвала крытыкам (пунктуацыя аўтаркі захаваная):

«Дзякуй богу ў Сусвеце не існуе правіла, па якім я магу выбіраць толькі з 3 купальнікаў, а не з 15. Я магу выбіраць усё, што прадстаўленае для мяне ў краме. Вы, дарэчы, таксама».

Аднак былі і тыя, хто стаў на абарону дзяўчыны.

«Лепш паехаць у краму, дзе прадавачкі 12 гадзін на нагах і развешваюць рэчы з прымерачнай, большую частку якіх прымяраюць па сто разоў і ніхто не купляе», — пісалі юзеры.

А хтосьці звярнуў увагу і на карэктнасць памернай сеткі, якой карыстаюцца прадаўцы на WB.

«<…> з нагоды 34 купальнікаў мяне больш за ўсё здзіўляе нуль заклікаў да прадаўцоў адзення карэктна паказваць памерную сетку ў абвестках, фатаграфаваць рэчы на мадэлях рознага целаскладу (асабліва калі памерная сетка ад 42 да 60) і не выкарыстоўваць ШІ».

У выніку пост за лічаныя дні сабраў ужо 1,6 млн праглядаў. Характэрна, што ў Феі пры гэтым усяго 270 падпісчыкаў.