Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  4. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  8. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


/

У івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя норы» памёр зняволены, паведамілі магілёўскія праваабаронцы ПЦ «Вясна». Прычына смерці пакуль невядомая.

ИК-22 "Волчьи норы". Фото: Яндекс.Карты
ПК-22 «Воўчыя норы». Фота: «Яндэкс.Карты»

«Вядома, што мужчыну было каля 50 гадоў, у яго на волі засталася сям’я. Прычыну смерці пакуль высветліць не ўдалося, аднак нагадаем, што 28 красавіка мы паведамлялі пра імаверную эпідэмію COVID-19 у гэтай папраўчай установе. Асуджаныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лячылі іх толькі парацэтамолам», — расказалі праваабаронцы.

Інфармацыю, што сімптомы хваробы вельмі нагадваюць каранавірус, перадавалі на волю самі зняволеныя. Як адзначаюць праваабаронцы, гэта быў іх крык пра дапамогу, і ўжо тады зняволеныя баяліся, што хтосьці можа не выжыць.

«Праз замаразкі ў бараках калоніі пануе холад. Адміністрацыя ПК-22 усяляк абвяргала інфармацыю пра рост захворвання, а калі навіна трапіла ў недзяржаўныя СМІ, пачала пагражаць адказнасцю за перадачу звестак „экстрэмісцкім“ рэсурсам», — напісалі праваабаронцы.

Нагадаем, у канцы красавіка паведамлялася пра эпідэмію каранавіруса ў івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя норы». Паводле інфармацыі праваабаронцаў, некалькі чалавек з цяжкім цячэннем хваробы былі пераведзеныя ў Рэспубліканскую агульнасаматычную бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Паводле інфармацыі «Вясны», эпідэмія ў калоніі доўжылася не адзін тыдзень, аднак адміністрацыя ўстановы не ўводзіла каранціну, бо гэта патрабавала цалкам змяніць рэжым працы калоніі. Кіраўніцтва калоніі таксама забараняла абмяркоўваць праблему недахопу лекаў.