Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  2. Впервые за четыре года Белстат опубликовал данные о рождаемости и смертности. Мы собрали полную картину (вряд ли она вас обрадует)
  3. Лукашэнка знайшоў у краіне «золата», якое «пад нагамі ляжыць», а ім вельмі слаба займаюцца. Не, гаворка не пра нафту
  4. АМАП прыйшоў у буйную сетку крамаў сэканд-хэнд
  5. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  6. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
  7. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  8. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  9. Все сайты оставляют незаметные «следы» на ваших устройствах. Объясняем, в чем их угроза и как себя обезопасить
  10. «Россия и Украина немедленно начнут переговоры о прекращении огня». Трамп рассказал о двухчасовом разговоре с Путиным
  11. «Территориальные требования являются предметом переговоров о прекращении войны, а не условием их начала». ISW о заявлениях России
  12. Калі вы хочаце набыць нерухомасць і здзейсніць валютныя аперацыі ў банках, то ў чэрвені вас чакаюць змены. Падборка новаўвядзенняў
  13. У ЕС узгаднілі адмену штампаў на межах Шэнгена
  14. БРЦ: В Минске пятый год живет финский бизнесмен, который еще в 2024-м числился в списке самых разыскиваемых преступников Европола
  15. Мы ідэнтыфікавалі пяцярых ахоўнікаў, якія часцей за ўсё суправаджаюць Лукашэнку апошнім часам. Вось што пра іх даведалася «Люстэрка»
Читать по-русски


Гісторыю караблебудавання са светам IT звязвае той факт, што і там і там можна трапіць на галеры. У першым выпадку гэта драўляныя судны, у другім — аўтсорсінгавыя кампаніі, якія «прадаюць» свой персанал. Супрацоўнікі гэтых кампаній часта пакутуюць ад перапрацовак, недахопу фінансаў і нядбайнага кіраўніцтва. Журналісты змаглі пагаварыць з такімі айцішнікамі — вось чатыры гісторыі, пасля якіх IT падасца вам не такім і прывабным месцам.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Аўтсорс ужо нават не галера — галера хаця б плыве»

Кірыл больш за чатыры гады працуе ў міжнароднай аўтсорсінгавай кампаніі, заснаванай у Мінску. Кажа, што заспеў час, калі карпаратывы кампаніі з вялікім размахам грымелі на крутых пляцоўках і індустрыя жыла ў дастатку. Цяпер жа, паводле мужчыны, сітуацыя нашмат горшая:

— Цяпер ёсць попыт на пісьменных спецыялістаў, кліенты сталі больш пераборлівымі і прыдзірлівымі.

Ёсць велізарная чарга з джунаў, якія скончылі нейкія курсы і дагэтуль жывуць ілюзіяй, што ў IT лёгка закаціцца. Трэба разумець, што такіх людзей сотні, LinkedIn завалены іх рэзюмэ. Яны гатовыя ледзь не заплаціць за тое, каб уладкавацца ў якую-небудзь IT-кампанію. І апошнія гэтым карыстаюцца.

Стажоры, якія яшчэ нават не скончылі стажыроўкі, адразу адпраўляюцца на праект. І іх могуць прадстаўляць як сеньёраў. Умоўна, яны толькі ўчора скончылі нейкія курсы, а іх CV ўжо паказваюць заказчыкам. І калі такі чалавек не вывозіць, ніхто не збіраецца яго вучыць — яго проста выкідваюць. І на яго месца возьмуць іншага, бо чарга ахвотных велізарная.

Як адзначае Кірыл, IT-кампаніі, заточаныя пад аўтсорс, пачалі дэградаваць:

— Ніводная кампанія не хоча ўкладвацца ў навучанне. Ім прасцей набраць з рынку сотню чалавек, якіх потым можна прадаваць як сеньёраў. Пры гэтым стажору наогул нічога не плаціцца, джун атрымлівае даляраў 300. А кампанія з яго будзе мець да 15 яго заробкаў.

Ёсць і рэальныя сеньёры, якія разумеюць правілы рынку. І кампаніі разумеюць, што такія людзі ім патрэбныя: хтосьці ж мусіць прыглядаць за джунамі. Але і такіх спецыялістаў хочуць скарачаць: для кампаній мы нерэнтабельныя. Накладныя выдаткі на аднаго сеньёра — ледзь не палова даходаў, якія кампанія атрымлівае ад такога спецыяліста. Адсюль — замарожванне заробкаў, мінімальныя перагляды і ўсялякія спробы танцаваць з бубнам.

Мужчына падкрэслівае, што джунам цяпер асабліва цяжка. У якасці прыкладу ён прыводзіць гісторыю калегі-стажора, адпраўленай на сур’ёзны праект, з якім яна ў сілу недасведчанасці не справілася:

— Яна вельмі шмат працавала, а яе праз тое, што не справілася, гатовыя былі выкінуць. У сеньёраў перапрацоўкі таксама бываюць, але тут кампаніям нешта навязваць складана, бо сеньёраў не так шмат.

У цэлым сітуацыя ў аўтсорсе вельмі негатыўная. Цяпер кампаніі на цябе пляваць, чаго яна асабліва і не хавае. Ёсць прыколы з разраду «мы ўсе сям’я» і «сардэчна запрашаем у каманду», але ўсе на гэта глядзяць з іроніяй. Увесь лінейны персанал ведае, што мы ўсяго толькі рэсурс і нашая задача — проста ўтрымацца. Так што ні пра якае развіццё не ідзе і гаворкі.

Паводле Кірыла, для аўтсорсу цяпер характэрная патокавасць, а якасць — на другім месцы. Ён сцвярджае, што яго кампанія ўкладвае грошы не ў новыя інструменты і навучанне супрацоўнікаў, а ў маркетынг. Але калі справа даходзіць да таго, каб прынесці кліенту максімальную карысць, яе турбуе толькі закрыццё задачы, а не якасць выканання.

— Аўтсорс ужо нават не галера — галера хаця б плыве. Гэта проста дзіравая пасудзіна, якая хутка пойдзе на дно. Попыт на айцішнікаў будзе зніжацца, а ШІ будзе ўсё больш карысны. І гэта будзе ўсё мацней ціснуць на аўтсорс, які проста прапануе працоўныя рукі, не клапоцячыся пра іх якасць. Пяць гадоў таму гэта працавала на сто працэнтаў, але цяпер аўтсорсу даводзіцца змагацца за кожнага кліента.

А адбываецца гэта за кошт менавіта джунаў і стажораў, і мне іх шчыра шкада. Шкада тых, хто дагэтуль верыць у казкі пра «ўвайсці ў IT». Без бэкграўнду і нагледжанасці тут нічога не свеціць, акрамя расчаравання і грошай, выдаткаваных на бясконцыя IT-школы.

«Хуткасць важнейшая за якасць»

Пытанні да свайго папярэдняга месца працы ва Уладзіславы з’явіліся ўжо ў першыя дні пасля працаўладкавання. У дзяўчыны быў сазвон з адным з кіраўнікоў, які адкрыта заявіў, што распрацоўшчыкі тут для таго, каб на іх зараблялі. А тым, каму нешта не падабалася, паказвалі на дзверы.

— Мяне гэта збянтэжыла, гэта быў велізарны такі званочак. Але тады я была ў фазе, калі час ад часу ўсплываў сіндром самазванца, а грошы на жыццё ўсё ж былі патрэбныя. Таму тады я вырашыла гэта праігнараваць, — расказвае Уладзіслава.

Яе кампанія займалася распрацоўкай для e-commerce, і ў самым пачатку працы дзяўчыну вучылі нюансам платформаў. Праз месяц прымацаваны да яе ментар звольніўся, і па вялікім рахунку нашая гераіня засталася сам-насам як з навучаннем, так і з усімі праектамі. Яна была адзінай frontend-распрацоўшчыцайі на сазвонах з кліентамі адказвала за ўсё.

— Не буду сцвярджаць, што мяне прадавалі як сеньёра. Але, азіраючыся назад, не буду выключаць такой магчымасці.

Ішоў час, у камандзе так і не з’явіўся сеньёр на frontend-распрацоўцы. Мяне пачалі загружаць працай сеньёра: рабіць код-рэв'ю, ацэньваць праекты, хадзіць на званкі з кліентамі. Дадатковай платы за гэта, вядома, не было. Калі я знайшла ўнутраны дакумент, у якім апісвалася даплата за такую працу, мне сказалі, што ён састарэў.

Былі сітуацыі, калі Уладзіславе даводзілася браць на сябе задачы іншага распрацоўніка, бо таму не хапала кваліфікацыі. У такіх выпадках усе праекты клаліся на плечы дзяўчыны, і ёй даводзілася працаваць у рэжыме нон-стоп, скачучы з праекта на праект.

— Калі я адпрацавала год, чакала атрымаць афіцыйны статус сеньёра. Але ў якасці аргументу, чаму гэтага не адбудзецца, агучылі не залежную ад мяне прычыну.

Вырашальным у жаданні Уладзіславы змяніць месца працы стаў той факт, што яе кампанія пачала грашыць увядзеннем незразумелых для яе правілаў. Напрыклад, адно з іх абавязвала сеньёраў працаваць больш за восем гадзін у дзень. Пры гэтым паралельна парушаліся дамоўленасці што да зарплаты.

— І асабіста мяне не задавальняла палітыка «хуткасць важнейшая за якасць». Былі моманты, калі backend-распрацоўнікам давалі задачы frontend-распрацоўшчыкаў, якія потым даводзілася або перарабляць, або фіксіць.

\
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«На „галеры“ ты просты рэсурс»

Арцём пачаў працаваць у беларускай кампаніі, якая займаецца распрацоўкай ПЗ, яшчэ калі быў студэнтам. У 2013-м ён уладкаваўся туды ў якасці тэставальніка.

— Працэс класічнага беларускага аўтсорсу ў той час (думаю, цяпер усё плюс-мінус гэтак жа) выглядаў так. Узяць чалавека без досведу, навучыць яго чаму-небудзь за пару месяцаў, плаціць па 300−500 даляраў, а кліентам прадаваць яго як сеньёра са стаўкай 30−50 даляраў у гадзіну, — пачынае свой аповед Арцём.

Калі ён трапіў у штат, то працаваў пад уліковым запісам калегі, які даўно звольніўся з кампаніі. Паводле нашага чытача, гэта была нармальная практыка: заказчыку маглі не паведамляць пра тое, што супрацоўнік звольніўся, і пад яго ўліковым запісам працавалі ўжо іншыя людзі. Бо ў той час не было практыкі відэазванкоў.

— Для мяне галоўны паказчык таго, ці лічыцца кампанія «галерай», — яе стаўленне да людзей. У кампаніі, дзе я працаваў, большасць менеджараў былі паганятымі. Іх задачай было нагадваць табе, што гэта яны цябе сюды ўзялі, што гэта яны табе ўсё далі і патрэбны ты толькі ў гэтай кампаніі. На «галеры» ты проста рэсурс, і самае важнае — гэта дэльта паміж тым, колькі табе плацяць, і тым, колькі за цябе плаціць заказчык. І задача паганятага — не даваць гэтай дэльце скарачацца.

Арцём успамінае, што цякучка ў той кампаніі была велізарнай. Прыкладна праз шэсць месяцаў пасля таго, як яго ўзялі ў штат, ён трапіў на пазіцыю ліда на праекце. А штат кампаніі, з яго назіранняў, цалкам абнаўляўся раз на два гады. Выключэннем былі толькі менеджары аддзелаў і тыя, каму змаглі прышчапіць «сямейнасць» кампаніі.

— Простым уваходам у IT былі менавіта «галеры». План заўсёды быў просты: курсы, стажыроўка, паўтара года працы ў штаце — і пошук новага месца з лепшымі ўмовамі.

Для мяне кропкай стаў сход з кіраўніком дэпартамента. Тады я ўжо быў менеджарам праекта, і мне наўпрост сказалі, што цяпер у кампаніі не найлепшыя часы і на замежных праектах трэба прадаваць «мёртвыя душы». То-бок фактычна выклікаць у кліента неабходнасць браць на праект яшчэ аднаго чалавека, якога на самай справе не было. Ствараўся ўліковы запіс, і астатнія супрацоўнікі час ад часу ў яго заходзілі, каб ствараць ілюзію актыўнасці. Брыдка, тым больш што тады ў мяне былі добрыя адносіны з кліентам.

«Кожны год SEO збірае ўсю кампанію на сазвон і расказвае, як усё дрэнна»

Аляксандр — цімлід, у задачы якога ўваходзіць рэалізацыя тэхнічнай часткі праектаў, а таксама менеджмент як сваёй каманды, так і часткі каманды кліента.

— Акрамя ўсіх стандартных патрабаванняў і абавязкаў цімліда, я яшчэ мушу прадаваць людзей на праект па завышанай цане (чаго я ніколі не рабіў праз уласныя маральныя асновы). Таксама на мяне спіхваюць задачы рэсурснага менеджара і прадажніка — поўны «галерны» набор, — кажа ён.

Чаму ж мужчына лічыць сваю працу «галерай»? Прычын тут, як сцвярджае Аляксандр, цэлая куча:

— Менеджары і начальства неадэкватна таксічныя. Ім усё роўна, які ты спецыяліст: галоўнае — твая рэнтабельнасць. А «рэнтабельнасць» — гэта калі ты атрымліваеш роўна 1000 даляраў, а кліент за цябе плаціць 5000 даляраў. Яны заўсёды хочуць атрымліваць х4 ад тваёй зарплаты: гэта адно з прыхаваных правілаў нашага менеджэра. А падняць заробак можна толькі праз ультыматумы, іншыя спосабы не працуюць.

Згадвае чытач парушэнні Працоўнага кодэкса, адсутнасць прэмій, схаваную замарозку зарплаты і недахоп карпаратыўных мерапрыемстваў: за чатыры гады працы адбыліся ўсяго два івэнты. З бенефітаў, як кажа Аляксандр, засталася толькі самая танная медстрахоўка.

— Кожны год SEO збірае ўсю кампанію на сазвон і расказвае, як усё дрэнна. Замоўчвае замарожванні зарплаты, пускае пыл у вочы і апраўдвае свае памылкі ў кіраванні простымі рабацягамі. Стаўленне — як да быдла: усім на цябе пляваць.