Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  6. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
Читать по-русски


/

Індыя і Пакістан правялі адзін з самых маштабных і працяглых паветраных баёў у найноўшай гісторыі авіяцыі — з удзелам 125 знішчальнікаў агулам, паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка службы бяспекі Пакістана.

Обломки лежат на земле в районе Пулвама в контролируемом Индией Кашмире, среда, 7 мая 2025 года. Фото: Reuters
Абломкі самалёта ляжаць на зямлі ў раёне Пулвама ў кантраляваным Індыяй Кашміры, серада, 7 траўня 2025 года. Фота: Reuters

Паводле крыніцы ў Ісламабадзе, паветраны бой паміж пакістанскімі і індыйскімі знішчальнікамі ў ноч на 7 траўня стаў адной з самых маштабных і працяглых «сабачых боек» (dog fight, у вайсковай тэрміналогіі — паветраны бой паміж знішчальнікамі, які праводзіцца на блізкай адлегласці) у найноўшай гісторыі авіяцыі.

Паводле суразмоўцы, у баі ўдзельнічалі агулам 125 знішчальнікаў, ён доўжыўся больш за гадзіну. Пры гэтым ні адзін з бакоў не перасякаў паветранай мяжы праціўніка: ракеты запускаліся з адлегласці, што перавышае 160 кіламетраў.

Адзначаецца, што ні Індыя, ні Пакістан не наважыліся адправіць сваіх пілотаў у паветраную прастору праціўніка праз траўматычны досвед 2019 года — тады індыйскі самалёт быў збіты над тэрыторыяй Пакістана, лётчык трапіў у палон і быў паказаны па тэлебачанні, што стала нацыянальным прыніжэннем для Індыі. Цяпер абодва бакі хацелі гэтага ўнікнуць, растлумачыў суразмоўца.

У некаторых выпадках, паводле яго словаў, індыйскім ВПС даводзілася паўторна заходзіць на цэлі. Пакістанскі бок стараўся загадзя папярэджваць мірных жыхароў у раёнах, якія маглі зазнаць удары, дзякуючы гэтаму вайскоўцам удалося звесці страты сярод цывільнага насельніцтва да мінімуму.

Нагадаем, у ноч на 7 траўня Індыя ў адказ на расстрэл турыстаў у Кашміры нанесла ракетныя ўдары па некалькіх цэлях у Пакістане. Пакістан заявіў, што ў адказ збіў пяць індыйскіх знішчальнікаў і знішчыў штаб армейскай брыгады.

Як перадавала агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Узброеных сіл Пакістана, у выніку ўдараў ВПС Індыі па Пакістане загінулі 26 чалавек, яшчэ 46 атрымалі раненні.