Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  9. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  10. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  11. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  12. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не возьме ўдзелу ў перамовах з Украінай, якія пройдуць у Стамбуле. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Владимир Зеленский после приземления в Турции общается с журналистами, 15 мая 2025 года. Фото: Reuters
Уладзімір Зяленскі пасля прызямлення ў Турцыі размаўляе з журналістамі, 15 траўня 2025 года. Фота: Reuters

Як піша ТАСС, на пытанне журналіста CNN пра магчымасць прысутнасці Пуціна ў Турцыі Пяскоў сказаў «не».

Між тым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыляцеў у Анкару. Пасля прызямлення самалёта проста на ўзлётным полі ён даў невялікую прэс-канферэнцыю.

Перш за ўсё ён падзякаваў прэзідэнту Турцыі Эрдагану за арганізацыю сустрэчы і магчымасць прамых перамоваў з Расіяй.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што першы пункт у яго праграме — сустрэча з кіраўніком Турцыі, і не выключыў, што яна будзе доўжыцца некалькі гадзін. Зяленскі падкрэсліў, што таксама застаецца ў кантакце з амерыканскім бокам.

— Дэлегацыя ў нас на самым высокім узроўні. МЗС, мой Офіс, вайскоўцы, нашыя разведкі, прадстаўнікі ўсіх нашых разведак, дарэчы, для таго, каб прымаць любыя рашэнні да чаканага справядлівага міру, — расказаў Зяленскі пра склад украінскай дэлегацыі.

Ён адзначыў, што ўкраінскі і амерыканскі бакі прадстаўленыя на найвышэйшым узроўні, у той час як расійскі — «на бутафорскім».

— Падумаем, што будзем рабіць, якімі будуць нашыя крокі пасля размовы з прэзідэнтам Эрдаганам, — паведаміў Зяленскі, адзначыўшы, што яшчэ неабходна зразумець, ці ёсць у расійскай дэлегацыі паўнамоцтвы прымаць хоць нейкія рашэнні.

«Навошта яму ехаць, калі я не еду?»

Раней сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які знаходзіцца з візітам у Катары, заявіў, што ўсё яшчэ можа паехаць у Турцыю, калі першыя прамыя мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай прасунуцца.

«Ведаеце, калі б нешта здарылася, я б паехаў у пятніцу», — сказаў Трамп.

У адказ на пытанне журналістаў пра тое, ці расчараваны ён непрыездам Пуціна, прэзідэнт ЗША заявіў, што чакаў гэтага.

«Наогул я казаў: навошта яму ехаць, калі я не еду? А паколькі я не планаваў ехаць, то сказаў: „Я не думаю, што ён [Пуцін] паедзе“, — і высветлілася, што так яно і ёсць. <…> Я не думаю, што для Пуціна было магчымым прыехаць, калі я не еду», — заявіў Трамп.

Нагадаем, як раней паведамлялі расійскія СМІ, старт перамоваў быў запланаваны арыентавана на 10.00 паводле мясцовага часу (супадае з мінскім). Аднак ва Украіне заявілі, што названы час не адпавядае рэчаіснасці.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава тым часам паведаміла, што з ініцыятывы турэцкага боку перамовы Масквы і Кіева перанеслі на другую палову дня.

Аднак крыніца Бі-бі-сі ў МЗС Турцыі заявіла, што сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны ў Стамбуле пакуль не запланаваная на нейкі канкрэтны час, у сувязі з гэтым пытанне пра яе перанос не падымалася.