Папа Леў XIV яшчэ да сваёй інтранізацыі 18 траўня паведаміў, што, на ягоную думку, сям’я мусіць складацца з жанчыны і мужчыны. У сваёй прамове перад прыкладна сотняй прадстаўнікоў дыпкорпуса Ватыкана ён адхіліў усе мадэлі сям'і, у якіх дзеці выхоўваюцца аднаполымі ці квір-бацькамі, піша BILD.

У сваім пасланні папа Леў XIV таксама выказаў незадаволенасць тым, што «альтэрнатыўныя сем'і, якія складаюцца з аднаполых партнёраў і іх прыёмных дзяцей, сёння паказваюцца так добразычліва ў тэлевізійных праграмах і кіно».
Яшчэ будучы генеральным прыёрам ордэна аўгустынаў Роберт Фрэнсіс Прэво (цяпер Леў XIV) называў «гомасэксуальны лад жыцця» несумяшчальным з каталіцкім вучэннем.
Арганізацыі, якія выступаюць за большае ўключэнне геяў і лесбіянак у каталіцкую царкву, сустрэлі словы новага папы з расчараваннем. Яны спадзяваліся, што Леў XIV працягне інклюзіўную палітыку папы Францыска. Крытыка прагучала ў тым ліку з ЗША і Германіі. Так, Маркус Гутфляйш, сустаршыня каталіцкага LSBT+ Komitee, заявіў у інтэрв'ю BILD:
«Папа Леў мусіць у сваіх зваротах мець пасланне і для квір-каталікоў. Бо само сабой зразумела, што ў лесбійскіх і гей-партнёрствах, а таксама ў вясёлкавых сем’ях каханне, вернасць, адказнасць і клопат рэалізуюцца ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскім уяўленнем пра чалавека».
Гутфляйш чакае, што папа ініцыюе развіццё каталіцкага вучэння, «каб нарэшце ліквідаваць дыскрымінацыю квір-людзей».
Папярэднік Ільва папа Францыск дазволіў дабраславенне аднаполых партнёрстваў па-за набажэнствамі, што, аднак, выклікала крытыку ўнутры каталіцкай царквы.
Чытайце таксама