Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мы ідэнтыфікавалі пяцярых ахоўнікаў, якія часцей за ўсё суправаджаюць Лукашэнку апошнім часам. Вось што пра іх даведалася «Люстэрка»
  2. АМАП прыйшоў у буйную сетку крамаў сэканд-хэнд
  3. У ЕС узгаднілі адмену штампаў на межах Шэнгена
  4. Кремль тратит сотни тысяч долларов на «мягкую силу» в Беларуси. Вот что удалось узнать беларусским расследователям
  5. БРЦ: В Минске пятый год живет финский бизнесмен, который еще в 2024-м числился в списке самых разыскиваемых преступников Европола
  6. Впервые за четыре года Белстат опубликовал данные о рождаемости и смертности. Мы собрали полную картину (вряд ли она вас обрадует)
  7. Расія рыхтуецца да вайны з Літвой? Прачыталі новую працу прапагандыстаў і расказваем падрабязнасці
  8. Лукашэнка знайшоў у краіне «золата», якое «пад нагамі ляжыць», а ім вельмі слаба займаюцца. Не, гаворка не пра нафту
  9. Грузія забараніла грамадзянам Беларусі рээкспарт аўтамабіляў і спецтэхнікі
  10. Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэб-мадэллю. Яна засталася вінная 378 тысяч даляраў
  11. Калі вы хочаце набыць нерухомасць і здзейсніць валютныя аперацыі ў банках, то ў чэрвені вас чакаюць змены. Падборка новаўвядзенняў
  12. КГК бьет тревогу: в одной из сфер вузам сильно не хватает абитуриентов. Вот что узнало «Зеркало» из закрытых документов
  13. Россия продолжает ставить под сомнение легитимность украинской власти, несмотря на заявления о готовности к переговорам — ISW
  14. Авторынок Беларуси получил удар с той стороны, с которой явно не ожидали. Насколько это существенно для нашей страны
  15. Все сайты оставляют незаметные «следы» на ваших устройствах. Объясняем, в чем их угроза и как себя обезопасить
  16. Ёсць пенсійная пастка, ад якой не застрахаваны практычна ні адзін работнік. Але кожны можа праверыць, ці не трапіў выпадкова ў яе
Читать по-русски


/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным спытаў, калі скончыцца «кровапраліцце» ва Украіне, і папярэдзіў, што можа адмовіцца ад урэгулявання канфлікту, калі ў выніку перамоваў не будзе «істотнага прагрэсу». Як піша The Moscow Times, пра гэта Трамп расказаў, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме.

Президент США Дональд Трамп, Вашингтон, 19 мая 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, Вашынгтон, 19 траўня 2025 года. Фота: Reuters

«Я сказаў яму: трэба ісці далей. І я таксама сказаў: калі я палічу, што вы не можаце гэтага зрабіць, я адыду [ад працэсу ўрэгулявання], бо ну што можна зрабіць», — расказаў Трамп журналістам.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што ў яго ёсць «чырвоная лінія», пасля якой ён вырашыць адмовіцца ад перамоваў, але не назваў яе. Паводле яго, у такой сітуацыі ЗША саступяць сваю ролю ва ўрэгуляванні Еўропе.

«Так, гэта ёсць у маёй галаве, але гэта не тое, што я збіраюся абвяшчаць… Бо гэта нашая праца. Гэта не мая вайна. Я маю на ўвазе, мы ўвязаліся ў тое, у што не мусілі ўвязвацца… Так што я думаю, што так, я б сказаў, што ў мяне ёсць пэўная лінія. Але я не хачу казаць, што гэта за лінія. Бо, па-мойму, гэта яшчэ больш ускладніць перамовы», — заявіў ён.

Пры гэтым Трамп выказаў упэўненасць, што пасля размовы з Пуціным будуць істотныя змены.

«Задзейнічаныя вялікія эга, але я думаю, што нешта адбудзецца», — сказаў ён. Трамп паўтарыў, што не будзе ўводзіць санкцыі супраць Расіі, бо ёсць шанец на прагрэс у пытанні спынення вайны.

«Але можа надысці час, калі гэта адбудзецца», — дадаў Трамп.

Тэлефонная размова Трампа і Пуціна адбылася ўвечары 19 траўня. Пасля яе Трамп заявіў, што Расія і Украіна «неадкладна» пачнуць перамовы, дадаўшы, што ўмовы для гэтага павінныя ўзгадніць самі бакі, бо «яны ведаюць дэталі», якіх ніхто больш не ведае. Пуцін у сваю чаргу заявіў пра гатоўнасць працаваць з Украінай над мемарандумам пра мірную дамову, у якой будуць акрэсленыя прынцыпы ўрэгулявання, часавыя рамкі заключэння мірнага пагаднення, а таксама ўмовы спынення агню.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дапусціў падпісанне такога мемарандума. Паводле яго, Кіеў будзе чакаць ад Масквы расійскага варыянта дакумента і збіраецца падрыхтаваць сваю версію. Таксама Зяленскі заявіў, што Кіеў разглядае магчымасць новай сустрэчы ўсіх удзельнікаў працэсу ўрэгулявання ў Турцыі, Швейцарыі ці Ватыкане. Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не пойдзе на кампрамісы, звязаныя з вывадам сваіх войскаў з уласнай тэрыторыі.